З нядаўніх часоў вікіпедыя была падзакінута, але зараз мне прыйшла ў галаву ідэя папрацаваць на гэтай вікі. Гэта скончылася пабіля 10-ю новымі артыкуламі, прычым яны былі напісаны практычна з нуля: я заходзіў у гульню, глядзеў, рабіў скрыны, згортваў, пісаў... Між іншым, большасць дробнай працы ўжо зроблена, ідэі ўжо аформлены, і патроху ўвасабляюцца.
Гэтым я хачу сказаць, што вікіпедыя не памерла, а напаўняецца, хоць і адным чалавекам, але напаўняецца. Буду рады новым рэдактарам.
Асабліва буду рад мастакам, якія створаць сапраўды ўнікальную вікіпедыю, галоўнае, па-беларуску :).