| |||
---|---|---|---|
![]()
| |||
Квэсты | Незабыўная ночка |
Імглісты гай (арыг. Misty Grove) — план Аблівіана у гульні The Elder Scrolls V: Skyrim.
- Код лакацыі:
DA14Interior
Апісанне[]
Імглісты гай — адзін з планаў Аблівіяна. З'яўляецца вобласцю Агменяў Асалоды, сукупнасці планаў, што належаць Даэдрычнаму Прынцу Сангвіну. Ў The Elder Scrolls V: Skyrim з'яўляецца магчымасць зірнуць на яго. Сюды Довакін трапляе ў ходзе заданні «Незабыўная ночка».
Затрымацца надоўга ў гэтай лакацыі, на жаль, не атрымаецца — пасля апошняга дыялогу з Сангвінам ён скажа наступнае: «Няма чаго табе тут рабіць з кіем». Пасля чаго тэлепартуе назад у Нірн.
За час кароткага візіту можна разглядзець, што Гай уяўляюць сабою казачнае месца. Тут пануе вечнае змярканне, грае прыемная музыка, ціха шуміць рэчка і пырхаюць светлячкі, а восеньскія краявіды вакол напамінаюць прыроду Рыфта. У небе вісіць поўны месяц, а краявіды падсветлены ліхтарыкамі.
Але ідылія парушаецца гукамі весялосці і радасці. Тут на паляне стаіць накрыты стол са мноствам ядзення, дзе насельнікі гэтага плана цешацца мёдам і віном, святочнай музыкай і яркімі тостамі.