The Elder Scrolls Wiki
Advertisement
Абелазар
Абелазар
ManIcon
Базавая інфармацыя
Здароўе 405018
Раса Рэдгард
Фракцыя Рахні'За, Школа ваяроў, Лускаваты двор
Лакацыя Рахні'За, Школа ваяроў
Квэст Выпрабаванні Рахні'За
Абелазар (арыг. Abelazar) — персанаж у гульні The Elder Scrolls Online.

Ты не можаш перамагчы мяне. Я слуга Лускаватага двара, герольд нябеснага Змея! Гэта школа належыць яму!
— Абелазар пры нападзе

Біяграфія[]

Абелазаррэдгард-некрамант, паслядоўнік нябеснага Змея і чалец Лускаватага двара, адпраўлены ў элітную рэдгардскую школу мечнікаў Рахні'За дзеля ліквідацыі пагрозы з яе боку для планаў Змея. Ён здолеў бліскуча прайсці ўсе пяць уступных выпрабаванняў, таленавіта валодаючы клінком, што, як пазней высветлілася, было падманам.

Здань рэдгарда Забета так скажа пра гэты новапрыбылы: «Ён прыйшоў да нас як новапрысвечаны, жадаючы прайсці выпрабаванні і атрымаць імя адэпта мяча. Ён быў лепшым з усіх, каго я калі-небудзь бачыў. Яго манера рухацца з клінком проста зачароўвала. Але ўсё гэта было хлуснёй». Майстар Тымен так апіша праходжанне Абелазарам выпрабавання Паветра: «Абелазар прайшоў Выпрабаванне паветра гуляючы. Быццам ён нарадзіўся птушкай і ўсё жыццё правёў у лёце. Мы павінны былі націкавацца да яго яшчэ тады». Абелазар забіў майстра Тымен, а ўсіх, хто адважыўся падняць зброю супраць яго ператварыў у бяздумных рабоў, ні жывых, ні мёртвых, але наступных толькі яго волі і волі Змея.

Бяздушны сустрэнецца з ім пад канец выпрабавання Праўдзівага Шляху, прайсці якое можа толькі той, хто выканаў усе папярэднія выпрабаванні. Абелазар знаходзіцца на пляцоўцы ў атачэнні дзвюх змеяў і духаў ваяроў, а ў боі будзе належыць на свае магічныя здольнасці. Калі пачнецца бітва ён выгукне: «Ты не можаш перамагчы мяне. Я слуга Лускаватага двара, герольд нябеснага Змея! Гэта школа належыць яму!» Па ходзе бою ён кіне яшчэ дзве фразы: «Лускаваты двор захапіў гэта месца. Не супраціўся. Ты станеш рабом, гэтак жа як і адэпты мяча» і «Забудзьцеся пра сваё мінулае жыццё. Прыміце сілу, што мы даём вам. Не больш вучняў, зараз вы чальцы хвалебнага Лускаватага двара!» Калі некрамант будзе забіты, ён скажа: «Што? Імгла? Гэта немагчыма!», а заняволеныя духі змогуць знайсці волю.

Квэсты[]

Пабочныя квэсты[]

  • Групавы квэст
  1. REDIRECT Шаблон:ШК «Выпрабаванні Рахні'За» — высветліць, што здарылася з мечнікамі ў школе ваяроў Рахні'За.
Advertisement