FANDOM


Аглі
Агли
WomanIcon
Базавая інфармацыя
Раса Орк
Фракцыя Крэпасць Каменнага зуба, клан Марской скалы, зачаравальнікі
Лакацыя Рынак Каменнага зуба, крэпасць Каменнага зуба, Бетнік
Аглі (арыг. Agli) — персанаж у гульні The Elder Scrolls Online.

Elements-icon Абагульняльны артыкул:  «Зачаравальнікі».

Думаеш, ты ўжо досыць моцны? А паспрабуй зачараванне. Табе спатрэбяцца толькі некалькі камянёў душ і зацятая праца. Неўзабаве ты зможаш памерацца сіламі з тролем!
— Аглі

Біяграфія Edit

Агліарчіха, якая жыве ў крэпасці Каменнага зуба на выспе Бетнік. Знайсці яе можна на рынку Каменнага зуба, дзе яна трымае краму, якая завецца «Дзіўныя камяні». Аглі з'яўляецца Зачаравальніцай і аказвае паслугі па гандлі ў вобласці зачараванні, а таксама прадае камяні душ.

Аглі можа дэталёвей расказаць герою пра зачараванне. Поўная версія дыялогу даступная пад спойлерам ніжэй:

  Адкрыць / закрыць спойлер  
Бяздушны:«Можаш расказаць мне пра зачараванне?»
Аглі:«Вядома! Зачараванне — гэта мастацтва ўзмацнення прадметаў. Мы збіраем руны па ўсім свеце і скарыстаем нашы асаблівыя прылады, каб ператварыць іх у гліфы. Гэтыя гліфы потым выкарыстоўваюцца для магічнага паляпшэння зброі і даспехаў».
Бяздушны:«Значыць, мне давядзецца шукаць гэтыя руны ў дзікай мясцовасці?»
Аглі:«Не зусім. Руны можна выняць з гліфаў, якія ты знойдзеш падчас сваіх вандраванняў. Гэта тонкі працэс, так што для працы табе давядзецца скарыстацца адной з нашых працоўных станцый. Заўваж, што гліф у працэсе будзе знішчаны. Сумна, але на гэту ахвяру нам даводзіцца ісці».
Бяздушны:«З чаго ствараюць гліфы?»
Аглі:«Гліфы атрымваюцца шляхам з'яднання трох розных рун.

Руны сілы вызначаюць моц гліфа. Руны аспекту ўплываюць на яго якасць. І, нарэшце, руны існасці вызначаюць магічны эфект гліфа.

Гэта тонкае мастацтва найлепей дасканаліцца на практыцы. Поспехі».


Community content is available under CC-BY-SA unless otherwise noted.