FANDOM


Азлаха
Базавая інфармацыя
Ровень 5
Раса Орк
Фракцыя Крэпасць Каменнага зуба, Клан Марской скалы
Лакацыя Марысэлі
Квэст Якія мучацца душы
Азлаха (арыг. Azlakha) — персанаж у гульні The Elder Scrolls Online.

Здані мёртвых патурбаваны. Старажытныя ваяры, загінулыя ў боі супраць брэтонцаў, цяпер паўстаюць. Хто падымае іх і чаму?
— Азлаха

Біяграфія Edit

Азлахаарчіха, якая жыве на Бетніке. Першы раз пратаганіст сустракаецца з ёй падчас даследавання айлэйдскіх руін Марысэлі. Убачыўшы героя, яна паведаміць яму: «Здані мёртвых патурбаваны. Старажытныя ваяры, загінулыя ў боі супраць брэтонцаў, цяпер паўстаюць. Хто падымае іх і чаму?»

Калі пратаганіст пацікавіцца, што ён можа зрабіць, арчіха скажа: «Ты адзін з навікоў. Іншы з вашай каманды, чараўнік Нэрама, адправіўся паглядзець, што ён зможа выявіць. Знайдзі яго і паглядзі, што ён даведаўся».

Калі пратаганіст спытае, дзе ён можа знайсці альтмера, Азлаха адкажа: «Яго магія дазволіла яму прайсці каля зданяў незаўважаным. Падазраю, ён шукае спосаб пранікнення ва ўнутраныя руіны. Шукай яго каля дзвярэй, за палямі, дзе блукаюць мёртвыя».

Квэсты Edit

Кавенант Даггерфола Edit

Community content is available under CC-BY-SA unless otherwise noted.