Айтар
Ref ID: 000359C2 Base ID: 00034E82 | |
---|---|
Базавая інфармацыя | |
Ровень | 10 |
Здароўе | 142 |
Мана | 42 |
Запас сіл | 256 |
Раса | Норд |
Фракцыя | Леявін, настаўнікі навыкаў |
Паслугі | Рамонт, навучанне навыку «Збройнік» |
Лакацыя | Леявін, Хата Маргарты, Заезны двор «Пяць кіпцюроў», Лінія Падзелу, Вялікая капліца Зенітара |
Я Айтар. Чуеш, што кажа гэты арганыянін? Як-там-яго-клічуць? Ну, ты ведаеш, аб камяк я кажу… Ён кажа, кожны арганыянін можа надзерці азадак кожнаму каджыту у кожны дзень тыдня. Ты верыш у гэта? Я думаю, ён мыляецца. Я ВЕДАЮ, каджыт можа надзерці азадак арганыяніну. У кожны час. І ў кожным месцы. Можаш усім расказаць, што я гэта сказаў
— Айтар
Біяграфія[]
Айтар — норд, які працуе кавалём у краме «Лінія Падзелу». Ён падае рамонтныя паслугі і за некаторую суму можа навучыць навыку «Збройнік». У адрозненне ад Тан-Зіуса, нічога не прадае і нічога не набывае. Увесь час правакуе канфлікты паміж каджытамі і арганыянамі. Айтар не выдае ніякіх квэстаў і не прымае ў іх удзелу.

Жанаты на Маргарте і жыве разам з ёй у адным хаце. Яны рэдка бавяць час разам і спяць на розных ложках, таму што іх шлюб не зусім шчасны. Пра гэта згадвае сама Маргарта, выказваючы пратаганісту свая незадаволенасць: «…а нябёсы не хочуць, каб мой муж, Айтар, адарваўся хоць на хвіліну ад свайго хобі… сеяць варожасць паміж каджытамі і арганыянамі. І гэта заміж таго, каб дапамагчы мне з інгрэдыентамі».
Інвентар[]
Айтар носіць паляўнічыя скураныя порткі, фартух каваля і сабо. У яго кішэнях можна знайсці трохі сэптымаў і ключ ад хаты Маргарты. Каваль не скарыстае якое-небудзь зброя і не носіць даспехі.
Распарадак дня[]
Кожны дзень норд прачынаецца ў 6 гадзін раніцы і ідзе снедаць на заезны двор «Пяць кіпцюроў». Па буднях, пасля двухгадзіннага сняданку, ён ідзе на працу ў краму «Лінія Падзелу», а ў нядзелю моліцца ў Вялікай капліцы Зенітара цягам дзвюх гадзін. Працоўны дзень Айтара доўжыцца 12 гадзін, пасля якога ён ізноў адпраўляецца ў «Пяць кіпцюроў», дзе застаецца аж до 2 гадзін ночы. Пасля вячорак ён вяртаецца дахаты, каб паспаць 4 гадзіны.