The Elder Scrolls Wiki
The Elder Scrolls Wiki
Akavir

Акавір — кантынент, размешчаны на ўсход ад Тамрыэля. Акавір адыграў вельмі вялікую ролю ў гісторыі Тамрыэля, здаецца, меў на велізарны ўплыў як у мірны час, так і падчас войнаў на працягу незлічоных стагоддзяў. На Акавіре некалі пабываў Урыэль V у рамках сваёй няўдалай кампаніі па яго заваёвы, дзе і загінуў. Малая колькасць вядомай у Тамрыэлі інфармацыі аб геаграфіі і насельніках Акавіра, непадрыхтаванасць ваеннай кампаніі Урыэля Септымія V, а таксама рэпутацыя кантынента як вельмі таямнічага і загадкавага месца азначаюць, што там пабывала вельмі мала даследчыкаў або падарожнікаў з Тамрыэля. Эльфійскія расы ніколі не жылі там, а тыя людзі, што калісьці засялялі Акавір, даўным-даўно былі «з'едзены» (хаця невядома, ці варта разумець гэта ў літаральным сэнсе) цаэскі, змяіным народам. У Акавіры жывуць чатыры вялікіх народа: Камаль, цаэскі, танга мо і ка по'тун. Варта адзначыць, што пры слове Акавір адразу ўяўляецца раса цаэскі, таму што менавіта гэтая раса прыняла найбольш сур'ёзны ўдзел у лёсе Тамрыэля.

Альтэрнатыўныя інтэрвікі