Алунандан
| |
---|---|
Базавая інфармацыя | |
Раса | Альтмер |
Фракцыя | Шыммерын |
Лакацыя | Шыммерын, Саммерсэт |
Алунандан (арыг. Olunandon) — персанаж у частцы The Elder Scrolls Online: Summerset.
Біяграфія[]
Алунандан — альтмер, які жыве ў Шыммерыне, што ў рэгіёне Саммерсэт. Знайсці яго можна толькі падчас квэста «Указ каралевы». Калі Бяздушны адправіцца ў манастыр Ціхамірнай гармоніі, па шляху на ўсходах раптам у выбліску святла з'явіцца таямнічы Залаты рыцар, які звернецца да пратаганіста, але амаль адразу ж знікне. З'яву заспеюць Лыялана і Алунандан, паміж якімі пасля падзеі адбудзецца наступны дыялог:
Лыялана: | «Ты бачыў залатога рыцара?» |
Алунандан: | «Я панятку не маю, што гэта было, і не ўпэўнены, што хачу ведаць!» |
Альтмер са страхам паставіцца да падзеі і пасля гэтага бягом адправіцца ў асабняк кінледзі Авініссы і знікне з гульні.