FANDOM


ON-иконка-Неотмеченная локация Альд Даэдрот
Альд Даэдрот (ESOM)
Мапа
Ёсць выява мапы мясцовасці з гэтай лакацыяй?
Тады, калі ласка, загрузіце яе!
Акруга Морраўінд
рэгіён Ўвардэнфэлл

Альд Даэдрот (арыг. Ald Daedroth) — неадзначаная лакацыя у гульні The Elder Scrolls Online.

Elements-icon Абагульняльны артыкул:  «Лакацыі (Online: Morrowind)».

Апісанне Edit

Альд Даэдрот — неадзначаная лакацыя, змесцаваная ў паўночнай частцы выспы Ўвардэнфэлл, Морраўінд. Гэта даэдрычныя руіны, змесцаваныя ў недаступным у гульні рэгіёне Шыгарад, на адным з яго выспаў, да ўсходу ад Сані. Убачыць Альд Даэдрот можна, калі выйсці на бераг Унутранага мора на поўначы асноўнага Ўвардэнфэлла ўсходней Кашташпі. Здалёку бачны добра захаваныя размаітыя тыповыя для даэдрычных руін будынка ў атачэнні гіганцкіх грыбоў.


Упершыню Бяздушны можа сустрэць брэтонку пасля сваіх уцёкаў з Халоднай Гавані і выратаванні. Спусціўшыся ў каюту капітана Калін, герой заспее там Ніколін. Поўная версія іх дыялогу даступная па спойлерам ніжэй:

  Адкрыць / закрыць спойлер  
Ніколін:«Глядзі, куды ідзеш. Гэта каюта капітана Калін!»
Бяздушны:«Ты працуеш на капітана Калін?»
Ніколін:«А навошта ж яшчэ мне драіць яе каюту? Я хачу, каб тут усё блішчала, калі яна вернецца. Каб не было ніводнай плямкі.
Увесь гэты бунт — проста часовыя цяжкасці. Я ў гэтым упэўнена. Хутка мы зноў выйдзем у мора».
Бяздушны:«Тут быў бунт?»
Ніколін:«О Кін, так! Гэта было жудасна. Капітан Калін паведаміла камандзе, што нам давядзецца спыніць рабаваць брэтонскія галеёны. Тут і пачаўся бунт.
Матросы дакладна розум страцілі. Яны паспрабавалі захапіць карабель!»
Бяздушны:«Але ты іх спыніла?»
Ніколін:«Іх спыніла Калін, з дапамогай Ламбур і Тумма-Ціха, вядома. І капітана Касана.
Яны былі проста ўзрушальныя! Дзеялі так хутка і наважна. Калі ўсё было скончана, Калін загадала адправіць здраднікаў за борт. З лёгкім ветрам!»
Бяздушны:«Што ты можаш расказаць мне пра гэты карабель?»
Ніколін:«Лязо — самы хуткаходны галеён у гэтых морах! Капітан Касан аддаў яго капітану Калін, пойдучы ў адстаўку. Ён навучыў яе ўсяму, што яна ведае пра мор.
Як толькі капітан набярэ новую каманду, мы зноў выйдзем у мора».
Бяздушны:«Што ты думаеш пра капітана Калін?»
Ніколін:«Яна проста выдатная! Разумная, моцная, сапраўдны ваяр. Узрушальна валодае мячом, нават для рэдгардкі, якіх вучаць гэтаму з дзяцінства. Я ніколі не сустракала такіх, як яна».
Бяздушны:«Як вы з ёй сустрэліся?»
Ніколін:«Ну, гэта было трошкі нязграбна. Але пацешна!
Я тады жыла ў майстрах Вэйрэста, абчышчала кішэні тое тут, то там, каб канцы сточваць. І неяк раз міма праходзіла Калін, а на поясе ў яе вісела здаравезная торба з золатам».
Бяздушны:«І ты паспрабавала яе ўкрасці?»
Ніколін:«Не проста паспрабавала, а ўкрала! Калі яна заўважыла, што торба знікла, я ўжо была на сярэдзіне вуліцы, і што б ты думаў? Яна ткі дагнала мяне! Яна хуткая, як вецер!
Калі яна мяне злавіла, я ўжо думала, што мне не зносіць галавы, але яна прапанавала мне працу. Я вырабіла на яе ўражанне».
Бяздушны:«Так ты і трапіла да яе ў каманду?»
Ніколін:«Яна сказала, што крадзеж выйшла нядрэнная — я маю на ўвазе яе капшук — і прапанавала мне пайсці да яе ў юнгі.
Плаваць па морах, піць і ваяваць, шукаць скарбы — ад усяго гэтага я ў захапленні. Капітан Калін — незвычайны настаўнік».



Наступная сустрэча з пратаганістам адбываецца пасля таго, як апошні знаходзіць аднаго чальца для экіпажа «Ляза». Ніколін паведамляе яму, што Каліны хоча пагаварыць з ім, і вядзе героя ў сховішча капітана у Порт-Хандынге.

Даследаванне Бетніка Edit

Прыбыўшы на Бетнік, Ніколін пойдзе на мясцовы рынак, каб купіць што-кольвек для капітана Калін: «Я хацела купіць якую сімпатычную штучку для капітана Калін. Зрабіць ёй неспадзеўку, падарыць нешта накшталт новага кубка. Але тут усенькае так даражэнька!»

Ніколін ізноў сустрэнецца з героем, калі той наведае Разьбяныя ўзгоркі, Магілу і Марісэлі, і паведаміць, што Ламбур чакае яго ў крэпасці Каменнага зуба. У Згубы Карзога Ніколін будзе падтрымваць Калін, бо яе браты цяпер ваююць за Кавенант, і артэфакт мог бы ім дапамога.

Квэсты Edit

Кавенант Даггерфола Edit

Пабочныя квэсты Edit

  • «Дзеці Ёкуды» — перадухіліць атручванне Шорнхельма групай дэзерціраў.
Community content is available under CC-BY-SA unless otherwise noted.