FANDOM


ON-mapicon-Врата Альд Карак
Альд Карак
Мапа
Ёсць выява мапы мясцовасці з гэтай лакацыяй?
Тады, калі ласка, загрузіце яе!
Акруга Морраўінд
рэгіён Ўвардэнфэлл
Персанажы Гл. артыкул
Істоты Варта
Квэсты Гл. артыкул

Альд Карак (арыг. Ald Carac) — брама у гульні The Elder Scrolls Online.

Elements-icon Абагульняльны артыкул:  «Лакацыі (Online: Morrowind)».

Апісанне Edit

Альд Карак — брама, змесцаваная ў паўночнай частцы выспы Ўвардэнфэлл, Морраўінд. Адзін са спосабаў далезці да іх — рухацца ад лагеры Уршылаку на паўночны ўсход. Таксама можна скарыстацца сеткай дарожных свяцілішчаў. Адно з іх знаходзіцца паўднёва-заходней лакацыі.

Гэта дзьвемерскія руіны, пераўтвораныя ў падлозе бітвы. Змесцаваны яны ля дарогі, што вядзе па паўночным узбярэжжы Ўвардэнфэлла. Вывучэннем даўнейшага горада займалася даследніца Даяс, пакуль сюды не прыйшлі гладыятары і пабілі лагер. Зараз перад высокай дзьвемерскай вежай пастаўлены намёты трох фракцый ваяроў палёў бітваў — Агнявых цмокаў, Дэманаў ямы і Валадароў бур.

У лагеры годзе скрынь і бочак, рознай зброі і трэнеравальных мішэняў. Усярэдзіне намётаў ёсць сталы з ежай і напоямі, а таксама спальныя месцы для ваяроў. У цэнтры лагера пабіта вогнішча, і стаіць мноства кацялкоў. Каля дзьвемерскай вежы знаходзіцца дошка аб'яў, на якой можна заўважыць улётку «У славу!», а на калясцы каля Фарталема, гандляра элітным экіпіяваннем, ляжыць 15-ае казанне Вівека.

Вайскавод Рывін прапануе ўсім адважнікам узяць удзел у бітвах на палях бітваў, а пасля азнаямленчага квэста «У славу» стане выдаваць розныя штодзённыя заданні.

Персанажы Edit

Насельнікі
Гладыятар Брэвс Гладыятар Ваалдэльф Гладыятар Наріза
Гладыятар Арентэл Гладыятар Ямакуз Даследніца Даяс
Вайскавод Рывін Фарталем 20px|link=Гандляры элітным экіпіяваннем|Гандляр элітнага экіпіявання

Квэсты Edit

Пабочныя квэсты Edit

  • «У славу» — выявіць сябе ў бітве на палях бітваў.

Паўтараныя квэсты Edit

Нататкі Edit

  • Нягледзячы на тое, што лагер пабіты ля ўваходу на падлозе бітвы ў Альд Караке, трапіць туды немагчыма — уваход у дзьвемерскай вежы зачынены і трэба скарыстаць меню «пошук групы».
  • За лагерам ляжаць недасяжныя дзьвемерскія руіны. Мяркуючы па ўсім, гэта і ёсць Альд Карак, але ў The Elder Scrolls III: Morrowind руіны, што знаходзяцца на гэтым месцы, завуцца Бтунгтумц. Невядома, ці змянілася з часам у Альд Карака назва, ці ж тут шэрагам змесцаваны два закінутых дзьвемерскіх горада.

Галерэя Edit

Community content is available under CC-BY-SA unless otherwise noted.