FANDOM


Амбраз Канн
Ref ID: 00028E76 Base ID: 00028E75
AmbroiseCanne face
ManIcon
Базавая інфармацыя
Ровень 16
Здароўе 181
Мана 70
Запас сіл 281
Раса Брэтон
Фракцыя Скінград, настаўнікі навыкаў
Паслугі Настаўнік навыку «Блакаванне»
Лакацыя Скінград, Хата Амбраза Канна, Вялікая капліца Джулыянаса
Квэст Навучанне блакаванню
Амбраз Канн (арыг. Ambroise Canne) — персанаж у гульні The Elder Scrolls IV: Oblivion.

AmbroiseCanne body

Я Амбраз Канаў, працую на вінаградніку братоў Сурылі. Таксама я даю ўрокі блакавання шчытом і зброяй.
— Амбраз Канаў


Біяграфія Edit

Амбраз Канн — брэтон, які жыве ва ўласным хаце у Скінградзе. За пэўную плату можа навучыць галоўнага героя навыку «Блакаванне» до 70, а калі той ужо валодае навыкам на такім роўні, адправіць да больш дасведчанаму настаўніку, да Андрагіле.

Квэсты Edit

  • «Навучанне блакаванню» — удзел Амбраза Канна ў гэтым квэсце мінімальнае — ён усяго толькі паказвае на больш дасведчанага настаўніка навыку «Блакаванне», калі пратаганіст ужо даможацца некаторых поспехаў у развіцці навыку.

Інвентар Edit

Амбраз бароніцца пры дапамозе скуранога шчыта. Носіць паляўнічыя скураныя порткі, грубую льняную кашулю і прамасленыя льняныя туфлі. Узброены сталёвым доўгім мячом. У яго кішэнях можна знайсці крыху золата і ключ ад хаты. У працы скарыстае матыку і граблі.

Распарадак дня Edit

Кожны дзень Амбраз устае ў 6 раніцы і моліцца ў Вялікай капліцы Джулыянаса, пасля чаго снедае до 7 раніцы. Калі на вуліцы не ідзе дождж, Канн ідзе працаваць на вінаграднік братоў Сурылі да гадзіны дня, пасля чаго перапыняецца на абедны двухгадзінны перапынак. Пасля абеду ён ізноў вяртаецца да працы. Яго працоўны дзень сканчаецца ў 8 гадзін вечара. Пасля яго ён вячэрае цягам дзвюх гадзін і вяртаецца дахаты, каб крыху адпачыць і апоўначы легчы спаць.

Community content is available under CC-BY-SA unless otherwise noted.