The Elder Scrolls Wiki
The Elder Scrolls Wiki
Bookicon Аналы Цмачынай варты
ID: 0003636A
Книга Skyrim 5
Аўтар: Брат Аннул
Вага: 1 <acronym style="border-bottom:1px; color:white; cursor:help;" title="Базавае значэнне, без уплыву навыкаў і здольнасцяў.">Цана: 200 Gold Skyrim</acronym>
Злучаны квэст:
Сцяна Алдуіна
Аналы Цмачынай варты (арыг. Annals of the Dragonguard) — кніга у гульні The Elder Scrolls V: Skyrim.
Карта Скайрима из книги «Анналы Драконьей стражи»

Ілюстрацыя з кнігі.
Карта Скайрыма c пазначаным Храмам Нябеснай гавані.

Elements-icon Абагульняльны артыкул:  «Кнігі (Skyrim)».

Месцазнаходжанне[]

Эсберн пакладзе кнігу на стол, калі прыйдзе ў страўню «Сонны волат».

Тэкст[]

Нататка пісара: Ніжэйзгаданае мною сумленна перапісана з аналаў Цмачынай варты Храма Нябеснай гавані за 2800–2819 гады (4329–4338 па Старому Календару), брат Аннул, 2Э 568.

2801: Імператар Кастаў ізноў загадаў Цмачынай варце выкрасці маладых ваяроў у Маркарце і Хролдане, каб пераканацца, што ярлы выконваюць нормы па рэкрутах. Афіцыйны пратэст нашага Майстра быў як заўсёды адхілены. Гэта яшчэ больш ускладніць нашы стасункі з мясцовым насельніцтвам, хоць на справе «палонныя» жывуць і навучаюцца разам з астатнімі паслушнікамі.

2804: Калі пачалося Вінтэрхолдскае паўстанне, наш Майстар адмовілася выконваць загад, што прадпісваў адправіць Цмачыную варту на дапамогу ў прыгнечанні паўстання. Імператар загадаў адразаць нам шляхі забеспячэння, аднак мы дамовіліся з мясцовым насельніцтвам Мяжы і перайшлі на самазабеспячэнне. Грандмайстар падтрымаў дзеянні нашага Майстра на той падставе, што загад супярэчыў Клятве Пэўнасці.

2805: Храм у аблозе. У Вінтэрхолд адправілі неразумнага Калыена, і той разрабаваў горад. Нездарма яго адмовіліся прыняць у Цмачыную варту. Але тутэйшы народ не адрознівае адных акавірцев ад іншых. Усе гады, што пайшлі на пабудову даверных адносін з народам Скайрыма, зніклі дарма.

2806: Мы даведаліся пра тое, што Рэман II (дабраславёна яго імя) узышоў на пасад, калі з храма знялі аблогу. Мы падалі ганаровую варту для першага візіту імператара ў Скайрым, і прэстыж храма значна ўзрос.

2809: Да нас дайшлі паведамленні пра цмокё на ўсходзе. Неадкладна былі адпраўлены выведнікі, і тыя выявілі яго сляды, аднак цмок схаваўся пры нашым набліжэнні. Ацалелыя стварэнні сталі вельмі абачлівыя.

2812: Мы нарэшце атрымалі санкцыю імператара на ўзвядзенне Сцены Алдуіна. Прыбылі рамеснікі з храмаў па ўсёй імперыі і ўзяліся за гэту грандыёзную працу пад кіраўніцтвам нашага Майстра, як таму і належыць быць, бо ў ведах пра цмокаў яна перасягае ўсіх.

2813: Праца над Сцяной Алдуіна прасоўваецца. Майстар адхіліла ад прац шэраг рамеснікаў (з заходняга храма, які не патрабуецца зваць — яго насельнікі выдатна ўсім вядомы сваёй ганарлівай пыхай), што замарудзіла працы, аднак мы не павінны рабіць ніякіх саступак. Сцяна Алдуіна — наш дарунак тым, хто прыйдзе пасля нас.

2815: Грандмайстар наведаў улетку храм, каб агледзець, як прасоўваецца праца над Сцяной. Да яго паступалі скаргі пра выдаткі (не даводзіцца сумнявацца, адкуль), аднак Сцяна так уразіла яго нават у незавершаным выглядзе, што ён уручыў нашаму Майстру грамату на выпатрабаванне сродкаў з імператарскім друкам. Больш затрымкі не будзе!

Далейшыя паведамленні пра цмокаў на ўсходзе, пацвердзіць якія не атрымалася.

2818: Спрыяльны год. Сцяна Алдуіна скончана, цмок выяўлены і забіты, а імператар Рэман II асабіста прыбыў, каб афіцыйна адкрыць Сцяну. Крывавы Друк урачыста пасвянцілі пры ўсім складзе Цмачынай варты Скайрыма — гэта вялікі гонар, якога не кожны храм можа пахваліцца.