Андара
Ref ID: AHNDAHRA | |
---|---|
Базавая інфармацыя | |
Ровень | 1 |
Здароўе | 40 |
Мана | 80 |
Запас сіл | 160 |
Фракцыя | Рабыні |
Лакацыя | Яканаліт |
Андара (арыг. Ahndahra) — персанаж у гульні The Elder Scrolls III: Morrowind.
Біяграфія[]
Андара — каджытка-нявольніца, якую можна знайсці ў пячоры Яканаліт. Яе можна будзе вызваліць з дапамогай нявольніцкага ключа Яканаліта. Ключ знаходзіцца на стале пад канец пячоры, побач з басмерам Газалемам.
Інвентар[]
Як і большасць рабоў, Андара носіць простыя порткі і левы рабскі наруч. Не узброена. Золата няма.
Характарыстыкі[]
Найболей развітыя навыкі Андары:
- Акрабатыка (50);
- Утойлівасць (40);
- Ручны бой (40).
Апроч расавых каджытскіх, ніякімі іншымі талентамі і загаворамі не валодае.
Нататка[]
- Вызваліўшы Андару ў ліку іншых пятнаццаці рабоў, галоўны герой пазнае пароль для доступу да заданням арганізацыі Дзве Лямпы, якая змагаецца з рабаўладаннем на тэрыторыі Морраўінда.