The Elder Scrolls Wiki

Анэквіна (арыг. Anequina), таксама вядомае як Анэкіна ці Не Кўін-аль — царства каджытаў на поўдні Тамрыэля, ва 2Э 309 якое злілося са сваім супернікам Пеллетынам, утварыўшы тым самым правінцыю Эльсвейр (Канфедэрацыя Эльсвейр). Царства займала паўночную частку сучаснай правінцыі. Вядомы імёны толькі дваіх уладнікаў:

  • Дарлок Галі, вядомы як Звер Анэквіны, які кіраваў у 1Э 461 і які быў на каранавання імператара Горыеўса.
  • Кейрго Анэквінскі, які ажаніўся ў 309 годзе Другой Эры на Эшыце Пеллетынскай, тым самым з'яднаўшы два царствы.

Царства найлепей помняць як месца бітвы паміж Эльсвейрам і Валенвудам у час Пяцігадовай вайны. Бітва была ўшанавана ў габелене «Сэрцы Анэквіны» вядомым мастаком Черімам, а таксама аднайменнай кнігай.

У 4Э 115 адбываецца пераварот, што падтрымваецца Талморам, які прыводзіць да роспуску Канфедэрацыі Эльсвейр. На месцы правінцыі зноў узнаўляюцца два царствы, у якасці дзяржаў-сатэлітаў Альдмерскага Дамініёна.