Аніс
Ref ID: 000DDF87 Base ID: 000DDF86 | |
---|---|
Базавая інфармацыя | |
Ровень | Radiant (1–36) |
Здароўе | 50–467 |
Мана | 100–383 |
Запас сіл | 25 |
Раса | Старэйшы |
Фракцыя | Ковены вядзьмарак |
Лакацыя | Халупа Аніс |
Квэст | Рэдкія дарункі, Ламі хоча атрымаць кнігу «Песня алхімікаў», Крадзеж, бандыты палююць на гульца, Помста, наёмныя бандыты |
Аніс (арыг. Anise) — персанаж у гульні The Elder Scrolls V: Skyrim.
Біяграфія[]
Аніс — пажылая нордка, якая жыве ў уласнай халупе, паўночней ад камянёў-захоўнікаў Ваяра, Злодзея і Чараўніка. Малюе з сябе мірную бабуську, але калі спусціцца ў склеп яе хаты праз патайны ход, можна даведацца, што яна, як і яе сястра, Мойра, з'яўляецца чальцом ковэна вядзьмарак. Пасля гэтага яна паспрабуе забіць які паквапіўся на яе таямніцу.
Сваякі[]
- Мойра — сястра.
Прадметы[]
- Падручнік «Песня алхімікаў» («Алхімія»).
Квэсты[]
- «Рэдкія дарункі» — «Ламі хоча атрымаць кнігу „Песня алхімікаў“».
- «Крадзеж, бандыты палююць на гульца» — калі ўкрасці нешта ў яе, Аніс можа наняць урвіцеляў.
- «Помста, наёмныя бандыты» — пасля яе забойствы (нават у выпадку самаабароны) на пратаганіста неўзабаве нападуць трое наёмных урвіцеляў. У аднаго з іх пры сабе будзе кантракт на забойства ад Мойры, сястры Аніс.
Нататкі[]
- Калі прыйсці ўначы, можна заспець яе, як яна змагаецца з чараўніком-навіком, які выкарыстоўвае ледзяныя ці агнявыя загаворы. Забіўшы яго, яна можа атакаваць і пратаганіста, са словамі «Ніхто не павінен ведаць пра маю таямніцу!». Аднак пры няўдалай спробе ўкрасці што-небудзь з яе кішэняў — усяго толькі прамовіць адну са стандартных фраз накшталт: «Трэба было проста папрасіць!».