FANDOM


Bookicon Аптэка Дрыготкіх выспаў
ID: 0006A801
Книга (Oblivion) 3
Вага: 1 Цана: 5 Gold Skyrim
Аптэка Дрыготкіх выспаў (арыг. The Shivering Apothecary) — кніга у дадатку The Elder Scrolls IV: Shivering Isles.

Месцазнаходжанне Edit

Усяго на Дрыготкіх выспах 35 асобнікаў гэтай кнігі, найвялікая іх колькасць знаходзіцца ў наступных лакацыях:

Тэкст Edit

Аптэка Дрыготкіх выспаў
Аўтар: Сінда Аматыюс

Шмат, шмат штучак.

Сырых штучак і сухіх штучак. Расліны, жывёльныя, камяні, нябёсы, дрэвы, людзі і эльфы — усё гатовы падарыць гэтыя пышныя штучкі.

Так шмат выдатных штучак для зелляў. Усе яны мараць, каб іх скарысталі — чакаюць, калі іх сарвуць і пусцяць у справу. «Патаўчы мяне! Вазьмі маю эсэнцыю і звярні мяне ў што-кольвек новае, што-кольвек цудоўнае!» — заклікаюць яны да мяне.

Я аддала сваё жыццё пошукам цудоўных штучак на Тамрыэле, і зараз яны ляжаць перада мной. Царства Вар'яцкага Бога, небяспечнае і вабнае, утойвае так шмат новага, што я трапятала ад нецярпення. Я перапынялася толькі, каб зрабіць запісы пра тое, што знайшла, — важна нічога не забыцца ў будучыні, калі я буду праводзіць гадзіны, даследуючы, змешваючы і здзяйсняючы адкрыцці.

Вучань алхіміка выявіць, што касцявы мозг гармідараў і плаўнікі скейланаў у сумесі даюць смяротны яд, паражальны атручанага ў самае сэрца і прычынялая страшная шкода яго здароўю. Мне давялося нямала паваждацца з сырым мясам і сухімі косткамі, каб высветліць гэта, але тое, што я знайшла, мяне цешыць.

Агнявыя грыбы і эсэнцыя атранахаў з цела могуць быць змяшаны нават навіком, каб нейтралізаваць гэты яд. Кожны можа выпіць зелле, згатаванае іх гэтых двух кампанентаў, і зноў адчуць сябе здаровым. Эксперт можа выявіць, што заміж таго, каб з рызыкай для сябе здабываць інгрэдыенты з монстраў, можна скарыстаць расліны — крычалкі.

Для папаўнення запасаў магіі (а дзе б я была цяпер без магіі?) іхор элітры можа быць змяшаны навіком з ссыхальным месяцам, адмысловец можа аддаць перавагу месяцу шыпы. Даследнік Дрыготкіх выспаў, пускаючыся ў падарожжы, павінен помніць пра патрэбу стварэння запасу гэтых рэчываў.

Мова згаладалага — сам сабою які з'яўляецца дзівам анатоміі — можа быць з'еты, каб вылечыцца ад атручвання, ці змяшаны з які ссыхаецца месяцам для лячэння хвароб. (Цікава было б ведаць, якая зараза можа быць гэтак небяспечная, каб у пошуках лекаў ад яе нехта вырашыўся рызыкнуць жыццём, выйдучы супраць згаладалага…)

Мне было асабліва прыемна выявіць, што эксперт-алхімік зможа атрымаць зелле, што паралізуе ворагаў, змяшаўшы гнілыя лускавінкі і капялюшыкі галавы чарвяка. Гэта пацвердзіла карыснасць вымання інгрэдыентаў з бессардэчных, у простым сэнсе гэтага слова, насельнікаў Выспаў.
Community content is available under CC-BY-SA unless otherwise noted.