Арэтына Бука
| |
---|---|
Базавая інфармацыя | |
Ровень | 31 |
Здароўе | 1148 |
Раса | Імперац |
Фракцыя | Віндхельм, алхімікі |
Паслугі | Гандаль (алхімік) |
Лакацыя | Віндхельм, Прытулак Адэпта |
Арэтына Бука (арыг. Aretino Buca) — персанаж у гульні The Elder Scrolls Online.
Я прайшоў доўгі шлях, навострываючы сваё рамяство. Я вырас асабліва дзякуючы каханню да гэтага горада.
— Арэтына пры гутарцы
Біяграфія[]
Арэтына Бука — імперац-алхімік, якога Бяздушны можа знайсці ў хіраназіі «Прытулак адэпта», што ў Віндхельме у рэгіёне Істмарк, Скайрым. Пры дыялогу распавядзе: «Я прайшоў доўгі шлях, навострываючы сваё рамяство. Я вырас асабліва дзякуючы каханню да гэтага горада». На пытанне пра праходжанне жыццёвага шляху ў адзінотку адкажа: «Мой кузэн, Люпандынус, дапамагае мне тут. Мы чулі, што ў Віндхельме няма сапраўдных алхімікаў, так што мы адкрылі сваю краму тут і зрабілі наш поспех».