The Elder Scrolls Wiki
Сердцевина жгута (иконка)
Асяродак джгута
ID: 0007D04E
Сердцевина жгута
Вага: 0,1 Цана: 1 Gold Skyrim
Алхімічныя эфекты:
Аднаўленне атрыбута Клопат
інтэлект
Святло Хамелеон
Крыніца: Расліны
  • Асноўны артыкул: Інгрэдыенты (Shivering Isles)

Асяродак джгута (арыг. Wisp Core) — алхімічны інгрэдыент у гульні The Elder Scrolls IV: Shivering Isles.

Апісанне[]

Асяродак джгута можна сабраць з расліны пад назвай «каранёвае сцябло», які сустракаецца на ўсёй тэрыторыі Дрыготкіх Выспаў. У гульні існуе два адменнікі расліны, абедзве даюць адзін і той жа інгрэдыент. Галоўным чынам каранёвае сцябло расце ў пячорах, але зрэдку яго можна сустрэць і пад голым небам. Шанец збору асяродка джгута складае ўсяго 25 %.

Месцазнаходжанне[]

Сердцевина жгута - карта

Усяго ў гульні 10 інгрэдыентаў і 829 раслін (12 пад голым небам і 817 у пячорах).

Інгрэдыенты можна знайсці ў наступных лакацыях:

  • 4 шт. у Кэнне, зона — «Кэнн — Арэна»;
  • 3 шт. у хаце Джасціры Нанус у Спліте (бок Маніі);
  • 3 шт. у «Кошалю гулякі» у Пасвале.

Апроч гэтага інгрэдыент можна знайсці сярод трафеяў ва ўзроўневых куфрах.

Месцы з найвялікай колькасцю раслін:

  • 177 шт. у Крыніцы ў палацы Шеагарата (лакацыя даступная па квэсту «Карані ўтрапёнасці»);
  • 152 шт. у нары Балацяны Газ;
  • 149 шт. у Корневай нары (лакацыя даступная па квэсце «Прыхільнасць»);
  • 66 шт. у Пахкаму гаю;
  • 44 шт. у Жудасным логаве;
  • 41 шт. у Чорным логаве.

Нататкі[]

  • Асяродак джгута — адзін з інгрэдыентаў, не паказаных у спісе Мірылі па квэсце «Класіфікатар».
  • Магія куфра архічарадзея не дзее на інгрэдыенты Дрыготкіх Выспаў.

Галерэя[]