Атрэйна
Ref ID: 0002F879 Base ID: 0002F876 | |
---|---|
Базавая інфармацыя | |
Ровень | 1 |
Здароўе | 12 |
Мана | 125 |
Запас сіл | 140 |
Раса | Альтмер |
Фракцыя | Імперскі горад |
Лакацыя | Імперскі горад, Талас Плаза, гатэль «Тайбер Сэптым» |
Квэст | Самотны вандроўнік |
І што гэта бедная дзяўчынка знайшла ў ім, не разумею. Атрэйна плаціць за пакой, за ежу, за ўсё. Яна вельмі багатая, пэўна што
— Атачальныя пра Атрэйне
Біяграфія[]
Атрэйна — альтмерка-дваранка, якая жыве з мужам Фэліяном у гатэлі «Тайбер Сэптым», які знаходзіцца ў раёне Талас Плаза Імперскага горада. Яны жывуць у гатэлі, бо не маюць грошай на набыццё ўласнай хаты. Фэліян воляю выпадку страціў увесь свой стан, а зараз марнуе ўсе грошы на скуму. Але Атрэйна ўсё адно спадзяецца, што ён зможа пераадолець сваю наркатычную залежнасць, і некалі яны зноў збагацеюць. Атрэйна лічыць, што гатэль «Тайбер Сэптым» чысты, утульны і, увогуле, першакласны. Калі верыць яе словам, яна не супраць заплаціць яшчэ ледзь больш за камфорт.
Інвентар[]
Атрэйна носіць зялёнае шаўковае адзенне, зялёны парчовы дублет і сінія замшавыя туфлі. Не носіць даспехі, але узброена жалезным кінжалам на выпадак нападу. У яе кішэнях можна знайсці ўзроўневую колькасць золата і каштоўнасць, каштоўнасць якой таксама залежыць ад роўня пратаганіста.
Квэсты[]
- «Самотны вандроўнік» — заданне Цёмнага Братэрства, мэтай якога з'яўляецца сам Фэліян. Не ведаючы намераў пратаганіста, Атрэйна раскажа герою, што яе муж штодня ходзіць у хата Лоркміра, каб нацешыцца там скумай.