FANDOM


Аэра Землякоп
Аэра Земляной Токарь
WomanIcon
Базавая інфармацыя
Здароўе 133
Раса Норд
Фракцыя Эбанхарцкі Пакт, Культ Чарвяка, півавары
Паслугі Гандаль
Лакацыя Вёска Блікрок, Далмора, Камень Шора, Німалтэн
Квэст Запаліць полымя, Калі па моры, Скрыжаванне, Зярнят у аблозе, Утоеная зброя, Ухілільнік праблем
Аэра Землякоп (арыг. Aera Earth-Turner) — персанаж у гульні The Elder Scrolls Online.

Вельмі лёгка патануць у думках пра Блікроке. Думках пра добрыя дні, што ўжо ззаду
— Аэра Землякоп

Біяграфія Edit

Аэра Землякопнордка-фермер, якая жыве ў вёсцы Блікрок. Пасля атакі Кавенанта Даггерфола на Блікрок яна разам з астатнімі жыхарамі вёскі перабярэцца ў Баль Файен у селішча Далмора. Надалей Бяздушны можа ўбачыць яе соннай у горадзе Крагенмуре, куды яна трапіла з атрадам, сфармаваным з жыхароў Блікрока. Познае яе можна сустрэць у Рыфце, куды яна пераехала з Морраўінда. Там, у Камені Шора, яна выдасць заданне на ліквідацыю двух агентаў Культу Чарвяка.

Пазней Аэра будзе сустрэта ў Німалтэне, дзе яна стала хускарлам мясцовага тана. Менавіта яна нясе адказнасць за напад на тана, што высветліцца падчас расследавання, пачатага Бяздушным. Аэра апынецца лідарам атрада сектантаў з Культу Чарвяка, якія напалі на селішча пасля ліквідацыі анахарэта Барадзіна. Па ўласных словах, яна пайшла супраць Пакта пасля здачы Блікрока і згубы блізкіх, марачы адпомсціць за іх. Герой можа або пашкадаваць Аэру, або забіць. У апошнім выпадку яе можна будзе сустрэць у Халоднай Гавані.

Квэсты Edit

Эбанхарцкі Пакт Edit

Пабочныя квэсты Edit

Community content is available under CC-BY-SA unless otherwise noted.