FANDOM



Warning-icon
Трэба: дапоўніць падзел «Апісанне»

ClothingIcon Багатае адзенне
ID: 000CEE76
Богатое одеяние
Вага: 1 Цана: 100 Gold Skyrim
Багатае адзенне (арыг. Fine Raiment) — адзенне у гульні The Elder Scrolls V: Skyrim.

Апісанне Edit

Сярод іншых багатых адзенняў у гульні з'яўляецца ўнікальным, бо сустракаецца ўсяго тры разы: у ярла Элісіф Выдатнай з Саліц'юда, здані Пацэмы Сэптым і ў нябожчыка вярхоўнага караля Таруга ў Саўнгардзе. З прычыны таго, што Элісіф Выдатная і кароль Таруг з'яўляюцца мужамі, а Пацэма Сэптым пры жыцці таксама была каралевай Саліц'юда, дадзенае адзенне можа быць афіцыйным уборам вярхоўных каралёў Скайрыма.

Звонку выглядае незвычайна для іншых багатых адзенняў: плечы ўпрыгожаны кальчугавымі наплечнікамі, можна заўважыць скураныя абшэўкі і скураны пояс. У вобласці грудзей вылучаецца круглы металічны дыск з гравіраваннем, значэнне якога ўсталяваць цяжка. Ад падпахавай часткі спускаюцца крысы плашча дадзенага адзення з падобнымі металічнымі дыскамі, у дадзеным выпадку, напэўна, выконваючымі ролю зашпілек, хоць іх выкарыстанне не было заўважана.

Стаіць заўважыць, што ў выпадку з жаночай версіяй дадзенага адзення скураныя абшэўкі і пояс знікаюць, а плашч ператворыцца ў сукенку. Пры гэтым, у мужчынскай версіі кальчугавыя наплечнікі робяцца больш масіўнымі.  

Warning-icon Гэта незавершаная секцыя артыкула.
Яна ўтрымвае няпоўную інфармацыю.
Вы можаце дапамагчы, дапоўніўшы яго.

Месцазнаходжанне Edit

Гэта адзенне носіць ярл Элісіф Выдатная з Саліц'юда. Таксама гэта адзенне носіць здань Пацэмы Сэптым, аднак пасля спачынкі нежыці адзенне займець не атрымаецца — яго папросту не сярод рэшткаў. Апроч гэтага, памерлы вярхоўны кароль Таруг, якога можна сустрэць у Саўнгардзе, таксама апрануты ў гэты ўбор.

Нататкі Edit

  • З прычыны неўміручасці ярла і вярхоўнага караля, адзіны спосаб займець адзенне — дадаць яго ў інвентар з дапамогай кансольнай каманды player.additem 000CEE76 1 ці знайсці ў тэставым вочку, у якое можна трапіць з дапамогай кансольнай каманды coc qasmoke.
Community content is available under CC-BY-SA unless otherwise noted.