The Elder Scrolls Wiki

Трэба: дадаць больш інфармацыі.

Існуе легенда пра "Людзей Агнявых Камянёў", якія неслі на зямлю святло справядлівасці. Хоць Баль Малагмеры былі зладзеямі, яны кралі толькі ў несправядлівых і аддавалі выкрадзенае бедным. Яны зніклі напачатку Трэцяй Эпохі і з той пары не з'яўляліся. Мяркую, надышоў час, калі Баль Малагмерам трэба вярнуцца. Гэта пальчаткі, з дапамогай якіх Баль Малагмеры насілі распаленыя камяні з Чырвонай Гары. Калі вы будзеце гатовы зноў распаліць агні Баль Малагмераў, надзеньце гэтыя пальчаткі і пагаварыце са мной.
— Джэнтльмен Джым Стэйсі

Баль Малагмер — легендарная ў мінулым фракцыя зладзеяў Ўвардэнфэлла, зніклая з часам, па невядомых прычынах. Джэнтльмен Джым Стэйсі хоча адрадзіць старажытную легенду, каб умацаваць становішча Гільдыі зладзеяў, а таксама стварыць ёй дадатную выяву ў вачах простага народа. Для гэтага ён просіць Нереварына надзець пальчаткі Баль Малагмера і выканаць шэраг заданняў ад імя Баль Малагмера. Самі пальчаткі з'яўляюцца хутчэй знакам і гістарычнай каштоўнасцю, чым магутным артэфактам, і ніякімі спецыфічнымі бонусамі не валодаюць.

Квэсты[]

  1. Медальён Хлерву
  2. Кніга ўліку Інглінга
  3. Акт на зямлю
  4. Эйнемор
  5. Кольца Браллыёна
  6. Кнігі для Валы
  7. Кубак Дзьвемераў