FANDOM


Bookicon Бойцеся гэтага клінка
ID: 000F6843
Дневник, обложка 1
Вага: 1 Цана: 5 Gold Skyrim
Злучаны квэст:
Дзверы, якая шэпча
Бойцеся гэтага клінка (арыг. Admonition Against Ebony) — дзённік у гульні The Elder Scrolls V: Skyrim.

Месцазнаходжанне Edit

  • Вайтран, Цмачыная Мяжа — на драўляным стале ў замкнёнай каморцы за пакоямі чэлядзі ў галоўнай зале палаца.

Тэкст Edit

Усім, хто гэта чытае: БОЙЦЕСЯ ГЭТАГА КЛІНКА

Мы спадзяёмся, што да гэтага пакоя маюць доступ толькі ярл Вайтрана і яго давераны чараўнік. Калі гэты запіс чытае хто-небудзь іншы, просім вас — усвядомце ступень сваёй неразважлівасці, завярніцеся і ідзіце. І ніколі не расказвайце ні пра гэты пакой, ні пра гэты клінок.

Ён разбэшчваў і перакручваў жаданні вялікіх мужчынаў і кабет. Сіла яго не мае роўных: забіваць сваіх ахвяр, калі яны ўсміхаюцца табе, — толькі даэдра мог стварыць гэтак гідкую і прасякнутую злом зброю. Аднак жа ў выніку апыналася, што ўсё, хто браў гэты клінок у рукі, пад канец знаходзілі такі ж пагляд, як у вар'ятаў, што бегаюць па ўзгорках і гавораць з трусамі.

Гэты клінок — не прыгожая цацанка. Расплавіць яго немагчыма нават у Нябеснай кузні — наадварот, самі вуглі нібы б астываюць, даткнуўшыся з ім. Мы не можам яго знішчыць — і не можам дазволіць, каб ён трапіў у рукі нашых ворагаў. Таму ён захоўваецца ў цемры, глыбока пад Цмачынай Мяжой, каб ніхто і ніколі не пусціў яго ў ход.

І гары таму, хто вырашыцца панесці яго адгэтуль.

Квэсты Edit

Нататкі Edit

Community content is available under CC-BY-SA unless otherwise noted.