The Elder Scrolls Wiki
Advertisement
Вайсковая брама Чалман
Военные врата Чалман
Мапа
Ёсць выява мапы мясцовасці з гэтай лакацыяй?
Тады, калі ласка, загрузіце яе!
Акруга Сірадыл
рэгіён Сірадыл

Вайсковая брама Чалман (арыг. Chalman Milegate) — вайсковая брама у гульні The Elder Scrolls Online.[[Category:]]

Elements-icon Абагульняльны артыкул:  «Вайсковая брама і масты».

Апісанне[]

Вайсковая брама Чалман — вайсковая брама, змесцаваныя ў цэнтральнай часткі рэгіёна Сірадыл, што ў аднайменнай правінцыі. Далезці да лакацыі можна, калі рухацца на паўднёвы захад ад крэпасці Чалман. Лакацыя пры наведанні адразу ж стане адзначанай.

Аптымальным варыянтам хуткага дасягнення пункта прызначэння будзе выкарыстанне транзітнай сеткі, але гэты варыянт можа быць скарыстаны, толькі калі блізкія крэпасці будуць падкантрольныя альянсу, за які выступае пратаганіст. Сетка дарожных свяцілішчаў у Сірадыле не можа выконваць тую функцыю, якую яна выконвае ў астатніх рэгіёнах, бо ў гэтым рэгіёне ўсяго шэсць свяцілішчаў, змесцаваных на тэрыторыі памежных крэпасцяў.

Гэта вайсковая брама перакрывае сабой адзін з трох асноўных праходаў праз горны хрыбет, што падзяляе тэрыторыі Кавенанта Даггерфола і Эбанхарцкага Пакта. Выбудаваны яны ў калавіянскам варыянце імперскага стылю. Брама складаецца з трох сегментаў: левага, цэнтральнага і правага. Цэнтральны сегмент утрымвае ў сабе браму з металічнай рашоткай, а бакавыя сегменты — усходы на верхні паверх, прайсці які можна наскрозь. Нарэшце, яшчэ вышэй знаходзіцца дах, на які таксама можна ўстаць па бакавых усходах. Тэрыторыя брамы нікім не ахоўваецца, хоць гэта дастатковае зручнае месца для арганізацыі засад з боку ваяроў варожых альянсаў.

Кожны з сегментаў мае пэўны запас ачкоў здароўя, зменшыць які можна з дапамогай аблогавай зброі. Па меры нанясення шкоды сегменты брамы будуць бурыцца: спачатку будзе разбураны дах другога паверха, потым яго сцяны — і так да поўнага ператварэння брамы ў руіны. У выпадку, калі разбураны цэнтральны сегмент, а бакавыя не — браму можна прайсці, роўна як і ў зваротным выпадку. У выпадку поўнага разбурэння брамы праход праз іх немагчымы, што змушае шукаць абыходны шлях або праз двое іншых врат, або праз падземны праход, змесцаваны паміж брамай Грэбень Каралёў і Хорунн. Таксама можна аднавіць сегменты пры дапамозе рамонтнага набору вайсковай брамы і мастоў, кожны з якіх аднаўляе 8000 адзінак здароўя.

Галерэя[]

Advertisement