Валдар — здань старажытнага нордскага ваяра, сустрэць яго можна ў нордскіх руінахВалтум. З'яўляецца вартавым магільні і стрымвае ў ёй аднаго з цмачыных жрацоў па імі Хевнорак.
Ён сустракае Довакіна адразу ля ўваходу (зона «Валтум — Пярэдадзень»), сам пачынае дыялог, пасля чаго пачынаецца заданне «Зло дрэмле».
Падчас квэста Цмоканароджаны дапамагае Валдару даць спачын Хевнорака назаўжды. Пасля гэтага здань, нарэшце, знаходзіць супакой і знікае.
Нататкі[]
Калі да Валдару, які стаіць ля саркафага Хевнорака, прывесці драўгра, то драўгр нападзе на Валдара. Аднак удары не будуць наносіць Валдару ніякай шкоды. Анімацыя атрымання ўдараў таксама будзе адсутнічаць — здань будзе спакойна стаяць, як быццам яго не б'юць. Пасля забойства драўгра Валдар прамовіць фразу: «Як хутка скончылася наша гульня».