FANDOM


Вежа архічарадзея (арыг. Arch-Mage's Tower) — будынак у гульні The Elder Scrolls IV: Oblivion.
  • Коды лакацыі:

ICArcaneUniversityArchMagesTowerCouncil
ICArcaneUniversityArchMagesTowerLobby
ICArcaneUniversityArchMagesQuarters

Апісанне Edit

Вежа архічарадзея знаходзіцца на мяжы сцяны, што дзеліць Універсітэт чараўніцтва на дзве няроўных часці. Ёсць тры дзверы, але до падання рэкамендацый ад кіраўнікоў гільдый іншых гарадоў усярэдзіну можна будзе трапіць толькі праз цэнтральную. Двое жалезных крацістых дзвярэй таксама няможна будзе адкрыць, пры такой спробе герой атрымае паведамленне: «Колькі б вы не спрабавалі, гэтыя дзверы не адкрыюцца». Толькі пасля таго, як усе рэкамендацыі будуць дастаўлены Рамінусу Палусу, можна будзе вольна праходзіць праз гэтыя жалезныя дзверы. З прыёмнай няможна будзе выйсці ў вялікі двор універсітэта, двое бакавых дзвярэй будуць замкнёны на ключ. Тут тры зоны: «Прыёмная архічарадзея», «Залы Рады» і «Пакоі архічарадзея».

Прыёмная архічарадзея Edit

Усярэдзіне прыёмнай чыста і светла, у цэнтры на падлозе засланы круглы дыван, на сценах вісяць габелены, на некаторых адлюстраваны знак Гільдыі чараўнікоў, на іншых — сузор'е Чараўніка. Удзень тут часта можна заспець Рамінуса Палуса і Батыэль, яшчэ сюды нярэдка зазіраюць і іншыя чальцы Гільдыі. У адной са сцен стаіць стойка, на ёй ляжыць кніга «Асновы алхіміі», стаіць пара пясочных гадзін і тры крыштальных шара. З іншага боку ёсць замкнёная на складаны замак вітрына, у ёй ляжаць два вялікіх запоўненых каменя душ і адзін вялікі пусты камень. Усяго ў прыёмнай есці чатыры дзверы, тры з іх вядуць вонкі, чацвёртая адкрываецца ўсярэдзіну Абсерваторыі. Таксама ёсць партал, што вядзе ў Залы Рады, але прайсці ўсярэдзіну спакойна можа толькі высокапастаўлены чалец Гільдыі, для астатніх гэта будзе парушэннем.

Зала Рады Edit

У Залах Рады таксама чыста і светла, на падлозе ў цэнтры пасланы вялікі круглы дыван, а на сценах вісяць габелены, падобныя на тыя, што вісяць у прыёмнай. Тут часта можна заспець Каранью і Ірлава Джарола. Зрэдку сюды зазірае і Ганібал Травэн. На дыване стаіць вялікі круглы стол, да яго пасунута трохі круглых услонаў. На стале ляжаць два магічных скрутка. Стаіць замкнёная вітрына, пад шкляной накрыўкай бачны два кінжала і камень душ. Злева ад вітрыны ёсць крама, справа ёсць пара бочак. Стаяць дзве шафы, палкі аднаго заняты посудам, а наверсе пастаўлены перагонны куб навіка, на палках жа другога апроч посуду ёсць некалькі кніг.

Пакоі архічарадзея Edit

Пакоі архічарадзея служаць Ганібалу Травэну хатай, а пасля яго тут будзе жыць яго наступнік. Пастаўлены двухспальны ложак, засланы шэра-залатой посцілкай. Ля яе падножжа ёсць камода з адзеннем, на ім ляжыць ледзяны пасох Храрміра (гл. Нататкі). Злева ад ложка ёсць другая камода, на ім у місцы ляжаць два яблыка і груша. Яшчэ лявей стаіць вялікая шафа, на яго палках расстаўлена мноства кніг. Справа ад ложка ёсць стойка з віном. Яшчэ правей на падлозе ёсць асаблівы куфар — гэта той самы куфар архічарадзея, яго магія дазваляе атрымваць некаторыя інгрэдыенты (гл. Нататкі) у даволі вялікіх колькасцях — сапраўдная мара кожнага алхіміка. Побач стаіць стол, да яго падсунута крэсла. Ёсць невялікі круглы сталок, на ім у збане расце корань Нірна. Ёсць яшчэ тры шафы, на іх палках уперамешку пастаўлены посуд, алхімічныя апараты і кнігі.

Квэсты Edit

Квэсты Гільдыі чараўнікоў Edit

Іншыя квэсты Edit

Нататкі Edit

Галерэя Edit

  • Цэнтральны ўваход
  • Жалезныя крацістыя дзверы
  • Рамінус Палус і Батыэль
  • Магічны партал
  • Залы Рады
  • Каранья і Ірлав Джарал
  • Вялікі стол
  • Ледзяны пасох Храрміра
  • Чароўны куфар архічарадзея
  • Шафы
Community content is available under CC-BY-SA unless otherwise noted.