FANDOM


ON-mapicon-Дом игрока Вежа сям'і Сэлара
Здание в Тель Аруне ESOM 2
Мапа
Ёсць выява мапы мясцовасці з гэтай лакацыяй?
Тады, калі ласка, загрузіце яе!
Акруга Морраўінд
рэгіён Ўвардэнфэлл
Бацькоўская лакацыя Тэль Арун
Персанажы Драм Сэлара
Істоты Поні-гуар

Вежа сям'і Сэлара (арыг. Selaro's Tower) — хата у гульні The Elder Scrolls Online.

Elements-icon Абагульняльны артыкул:  «Лакацыі (Online: Morrowind)».

Апісанне Edit

Вежа сям'і Сэлара — хата, змесцаваная ў селішчы Тэль Арун, што на Ўвардэнфэлле, Морраўінд. Далезці да лакацыі можна, калі рухацца на паўночны захад ад мясцовага дарожнага свяцілішча.

Гэта двухпавярховая жылая хата, выбудаваная блізу грыбной вежы Тэль Арун у стылі Тэлванні. Будынак уяўляе сабою сімбіёз гіганцкіх грыбоў і масіўнай скалы. Хата належыць данмеру-Тэлванні Драму Сэлара. Да хаты вядзе невялікая дарожка. Ля дзвярэй вісіць ліхтар для асвятлення. Уваход заўсёды зачынены на прасунуты замак, і калі герой пракрадзецца ў прыватныя пакоі, то пры выяўленні яму будзе налічаны штраф. Драм увесь час знаходзіцца ў хаце.

Унутранае памяшканне даволі вялікае. На першым паверсе два пакоі. Першая вельмі прасторная, мае круглую форму і падзелена на адсекі каменнымі перагародкамі. На падлозе ляжаць дываны, на сцяне вісяць дэкаратыўныя галовы жывёл. У процілеглай да дзвярэй сцяне мясцуецца камін і заплечнік. Па ўсім пакоі можна знайсці палкі з побытавымі прадметамі, сталы, крэслы і сядушкі ў выглядзе галінаваных каранёў, розныя скрыні і бочкі з напоямі. Са столі звісаюць карані гіганцкіх грыбоў.

Іншы, суседні і маленькі па памерах пакой, абсталявана пад склад — там можна знайсці толькі вялікую колькасць скрынь, бочак, клетак і кошыкаў, а таксама кандэлябр.

З першага пакоя ўніз вядуць асвятляныя каменныя ўсходы. На ніжнім паверсе знаходзіцца ўсяго адзін невялікі круглы пакой. Там знаходзяцца пара крэслаў, бочак і скрынь, але галоўнае прызначэнне пакоя — месца для жыцця двух поні-гуараў. Для гэтага тут змесцаваны кучы саломы, посцілкі і свяцільні.

Галерэя Edit

Community content is available under CC-BY-SA unless otherwise noted.