The Elder Scrolls Wiki
Advertisement
Віёла Джардана
Ref ID: 0001B13C Base ID: 00014129
Виола Джордано (портрет)
WomanIcon
Базавая інфармацыя
Ровень 4
Здароўе 75
Мана 60
Запас сіл 60
Раса Імперац
Фракцыя Віндхельм, шлюб
Лакацыя Віндхельм, хата Віёлы Джардана, карчма «Агмень і свечка»
Квэст Шлюбныя вязі, Кроў на снезе, Скажам, што гэтак і было
Віёла Джардана (арыг. Viola Giordano) — персанаж у гульні The Elder Scrolls V: Skyrim.

Вартаўнікі не хочуць мне дапамагаць. Астатнія гараджане таксама. Я — адзіная, хто яшчэ верыць, што гэта пачвара можна злавіць.
— Віёла пра сваё расследаванне забойстваў у Віндхельме

Біяграфія[]

Віёла Джардана — імперка, жыве ў сваёй хаце у Віндхельме. У горадзе вядомая, як адна з найбольшых пляткарак, збіраючы апошнія чуткі і прасоўваючы свой нос туды, куды яе ніхто не прасіў. Вечара яна праводзіць у карчме «Агмень і свечка», дзе падзяляецца пачутымі днём плёткамі з заўсёднікамі ўстановы. Сябруе з адной з рэгулярных наведніц карчмы, Товай Расколаты Шчыт.

Як і многія жыхары горада, Віёла выяўляе некаторы расізм па дачыненні да цёмных эльфаў, падазраючы апошніх у забойствах, якія адбываюцца ў горадзе. Баіцца Мясніка, але пры гэтым ходзіць па кварталу шэрых. Сцвярджае, што яна адзіная спрабуе злавіць забойцу, хоць усяго толькі напісала і развесіла ў горадзе некалькі ўлётак «Мяснік на волі!». Аднак нават гэта больш, чым зрабіў нехта з мясцовых жыхароў для таго, каб правесці расследаванне. Сваімі падозраннямі і роспытамі надакучыла гараджанам. Тым не менш, дзякуючы прыроджанай цікаўнасці, Віёла здольная зрабіць вялікую дапамогу ў расследаванні. Зрэшты, як і заблытаць, навядучы дэтэктыва на ілжывы след.

Спрабуе ўладкаваць сваё жыццё з удаўцом капітанам Самотны Шквал, аказваючы яму розныя знакі ўвагі і спрабуючы фліртаваць. Аднак, мужчына, не так даўно страцілы жонку, даволі халодны з Віёлай і не адказвае на яе парывы.

Распарадак дня[]

Дзень Віёлы пачынаецца ў 7 гадзін раніцы з лёгкага сняданку працягласцю ў гадзіну і пяць хвілін, пасля чаго яна выходзіць на вуліцы Віндхельма, каб заняцца сваёй любай справай — зборам гарадскіх чутак. За гэтым заняткам Віёла праводзіць практычна ўвесь дзень, адпраўляючыся ў карчму «Агмень і свечка» аж у шэсць гадзін вечара. Зрэшты, у карчме яна займаецца амаль тым жа, чым і ўдзень — перакусіўшы, пачынае пляткарыць з заўсёднікамі ўстановы. Апоўначы Віёла вяртаецца дахаты і кладзецца спаць.

Дыялогі[]

Падчас знаходжання на ў гарадской карчме Віёла часцяком пачынае камунікаванне з капітанам Самотны Шквал. Прачытаць іх дыялогі можна ніжэй, пад кнопкай-спойлерам.

Адкрыць / зачыніць дыялогі

Дыялог № 1 — пра забойствы, што адбываюцца ў Віндхельме:

Віёла: «Капітан, капітан!»
Капітан: «Што такое, Віёла?»
Віёла: «Вы не заўважылі, што ў месцах забойстваў снег ляжыць крыху падазрона?»
Капітан: «А ты не задумвалася, што гэта можа быць злучана з тваімі бясконцымі хаджэннямі вакол у пошуках доказаў?»
Віёла: «Э… Ну так. Магчыма. Але ўсё адно! Гэта цікаўна».

Дыялог № 2 — расісцкі:

Віёла: «Вам не здаецца, што ў забойствах замяшаны цёмныя эльфы? Усё-такі ўсе напады адбываліся ўначы».
Капітан: «Віёла, цёмныя эльфы таксама спяць па начах, як і мы».
Віёла: «Вы не былі б так упэўнены, калі б чулі, як яны шумяць у сваім клубе».
Капітан: «Запэўніваю, у вартавыя усё пад кантролем. А зараз прашу прабачэння…».

Дыялог № 3 — флірт:

Віёла: «Вітаю, капітан! Не надасце мне хвілінку? Учора я чула сёе-тое цікавае і хацела б расказаць вам».
Капітан: «Што ты чула?»
Віёла: «Старую нордскую прымаўку. „Лепшы спосаб забыцца пра пра страчанае каханне — знайсці новую“».
Капітан: «Віёла, я страціў жонку, а не проста сяброўку. Гэта не адно і тое ж».
Віёла: «Ну, а раптам атрымаецца? Чаму вы нават не хочаце паспрабаваць?»

Дыялог № 4 — пра прапанову сустракацца:

Віёла: «Капітан Самотны Шквал! Я вас усюды шукаю!»
Капітан: «Ну вось, знайшла. Чым магу дапамагчы?»
Віёла: «Вы падумалі пра маё запрашэнне?»
Капітан: «Я думаў пра гэта, але мне здаецца, гэта не самая ўдалая думка».
Віёла: «Так, я разумею. Зарана?»
Капітан: «Так, мабыць, што ды. Усё-такі жонка мая не так даўно памерла. Спытай мяне як-небудзь папазней».
Віёла: «Прабачыце, што надакучаю вам. Іншым разам пагаворым».

Інвентар[]

Віёла апранута ў звычайную чырвона-белую адзенне і абута ў простыя цёмна-карычневыя скураныя боты з зашпількамі, якія звычайна носяць гандляры. Узброена жалезным кінжалам. У кішэнях у яе можна знайсці ключ ад яе хаты. Таксама там могуць апынуцца такія прадметы, як ювелірнае ўпрыгожанне (можа быць зачаравана), недарагі каштоўны камень, якая-небудзь ежа і / ці напой, адмычка і крыху золата (5–23 манеты).

Характарыстыкі[]

Па гульнявой класіфікацыі Віёла з'яўляецца грамадзянінам (арыг. Citizen). Гэта рознабаковая спецыялізацыя мае на ўвазе сярэдні ровень валодання аднаручнай і стралковай зброяй, а таксама мастацтвам нашэнні лёгкай брані і утойлівым перасоўваннем. Таксама нядрэнна развіта красамоўства. Прыярытэт у развіцці атрымваюць рамесныя навыкі: «Кавальскае дзела», «Алхімія», «Зачараванне». Аднак, нізкі ровень персанажа не дае хоць наколькі-небудзь сур'ёзна расчыніцца ніводнаму з навыкаў. Ніякімі здольнасцямі і загаворамі Віёла таксама не валодае. Навыкі, што маюць ровень вышэй за базавы, паказаны ў табліцы ніжэй.

Навыкі
Аднаручная зброя Стральба Блакаванне Кавальскае дзела Цяжкая браня Лёгкая браня Утойлівасць Алхімія Красамоўства Разбурэнне Аднаўленне Зачараванне
22 17 20 19 20 17 18 19 18 20 25 24

Квэсты[]

  • «Кроў на снезе» — яна раздае ўлёткі пра Мясніка. Дасць некалькі рад і раскажа пра яго.
  • «Скажам, што гэтак і было» — у Рэвіна Садрі выпадкова апынулася рэч Віёлы, і ён просіць падкінуць яе ў хату ўладальніцы. Пратаганіст вольны расказаць Віёле пра гэта.
  • «Шлюбныя вязі» — даступная для шлюба пасля выканання задання з кольцам.

Нататкі[]

  • З-за бага (гл. падзел «Багі») можа быць забіта Мясніком. Калі да гэтага быў выкананы квэст з яе кольцам, то Довакін атрымае спадчына.
  • Пасля завяршэння задання «Кроў на снезе» у версіі гульні 1.5 і вышэй, робіцца несмяротнай.

Багі[]

  • Падчас праходжання квэста «Кроў на снезе» можа знікнуць. І можа праз пэўны час вярнуцца. Таксама падчас гэтага квэста, можа быць атакавана Мясніком і нават загінуць.
Advertisement