Віёла Джардана
Ref ID: 0001B13C Base ID: 00014129 | |
---|---|
Базавая інфармацыя | |
Ровень | 4 |
Здароўе | 75 |
Мана | 60 |
Запас сіл | 60 |
Раса | Імперац |
Фракцыя | Віндхельм, шлюб |
Лакацыя | Віндхельм, хата Віёлы Джардана, карчма «Агмень і свечка» |
Квэст | Шлюбныя вязі, Кроў на снезе, Скажам, што гэтак і было |
Вартаўнікі не хочуць мне дапамагаць. Астатнія гараджане таксама. Я — адзіная, хто яшчэ верыць, што гэта пачвара можна злавіць.
— Віёла пра сваё расследаванне забойстваў у Віндхельме
Біяграфія[]
Віёла Джардана — імперка, жыве ў сваёй хаце у Віндхельме. У горадзе вядомая, як адна з найбольшых пляткарак, збіраючы апошнія чуткі і прасоўваючы свой нос туды, куды яе ніхто не прасіў. Вечара яна праводзіць у карчме «Агмень і свечка», дзе падзяляецца пачутымі днём плёткамі з заўсёднікамі ўстановы. Сябруе з адной з рэгулярных наведніц карчмы, Товай Расколаты Шчыт.
Як і многія жыхары горада, Віёла выяўляе некаторы расізм па дачыненні да цёмных эльфаў, падазраючы апошніх у забойствах, якія адбываюцца ў горадзе. Баіцца Мясніка, але пры гэтым ходзіць па кварталу шэрых. Сцвярджае, што яна адзіная спрабуе злавіць забойцу, хоць усяго толькі напісала і развесіла ў горадзе некалькі ўлётак «Мяснік на волі!». Аднак нават гэта больш, чым зрабіў нехта з мясцовых жыхароў для таго, каб правесці расследаванне. Сваімі падозраннямі і роспытамі надакучыла гараджанам. Тым не менш, дзякуючы прыроджанай цікаўнасці, Віёла здольная зрабіць вялікую дапамогу ў расследаванні. Зрэшты, як і заблытаць, навядучы дэтэктыва на ілжывы след.
Спрабуе ўладкаваць сваё жыццё з удаўцом капітанам Самотны Шквал, аказваючы яму розныя знакі ўвагі і спрабуючы фліртаваць. Аднак, мужчына, не так даўно страцілы жонку, даволі халодны з Віёлай і не адказвае на яе парывы.
Распарадак дня[]
Дзень Віёлы пачынаецца ў 7 гадзін раніцы з лёгкага сняданку працягласцю ў гадзіну і пяць хвілін, пасля чаго яна выходзіць на вуліцы Віндхельма, каб заняцца сваёй любай справай — зборам гарадскіх чутак. За гэтым заняткам Віёла праводзіць практычна ўвесь дзень, адпраўляючыся ў карчму «Агмень і свечка» аж у шэсць гадзін вечара. Зрэшты, у карчме яна займаецца амаль тым жа, чым і ўдзень — перакусіўшы, пачынае пляткарыць з заўсёднікамі ўстановы. Апоўначы Віёла вяртаецца дахаты і кладзецца спаць.
Дыялогі[]
Падчас знаходжання на ў гарадской карчме Віёла часцяком пачынае камунікаванне з капітанам Самотны Шквал. Прачытаць іх дыялогі можна ніжэй, пад кнопкай-спойлерам.
Дыялог № 1 — пра забойствы, што адбываюцца ў Віндхельме:
Віёла: | «Капітан, капітан!» |
Капітан: | «Што такое, Віёла?» |
Віёла: | «Вы не заўважылі, што ў месцах забойстваў снег ляжыць крыху падазрона?» |
Капітан: | «А ты не задумвалася, што гэта можа быць злучана з тваімі бясконцымі хаджэннямі вакол у пошуках доказаў?» |
Віёла: | «Э… Ну так. Магчыма. Але ўсё адно! Гэта цікаўна». |
Дыялог № 2 — расісцкі:
Віёла: | «Вам не здаецца, што ў забойствах замяшаны цёмныя эльфы? Усё-такі ўсе напады адбываліся ўначы». |
Капітан: | «Віёла, цёмныя эльфы таксама спяць па начах, як і мы». |
Віёла: | «Вы не былі б так упэўнены, калі б чулі, як яны шумяць у сваім клубе». |
Капітан: | «Запэўніваю, у вартавыя усё пад кантролем. А зараз прашу прабачэння…». |
Дыялог № 3 — флірт:
Віёла: | «Вітаю, капітан! Не надасце мне хвілінку? Учора я чула сёе-тое цікавае і хацела б расказаць вам». |
Капітан: | «Што ты чула?» |
Віёла: | «Старую нордскую прымаўку. „Лепшы спосаб забыцца пра пра страчанае каханне — знайсці новую“». |
Капітан: | «Віёла, я страціў жонку, а не проста сяброўку. Гэта не адно і тое ж». |
Віёла: | «Ну, а раптам атрымаецца? Чаму вы нават не хочаце паспрабаваць?» |
Дыялог № 4 — пра прапанову сустракацца:
Віёла: | «Капітан Самотны Шквал! Я вас усюды шукаю!» |
Капітан: | «Ну вось, знайшла. Чым магу дапамагчы?» |
Віёла: | «Вы падумалі пра маё запрашэнне?» |
Капітан: | «Я думаў пра гэта, але мне здаецца, гэта не самая ўдалая думка». |
Віёла: | «Так, я разумею. Зарана?» |
Капітан: | «Так, мабыць, што ды. Усё-такі жонка мая не так даўно памерла. Спытай мяне як-небудзь папазней». |
Віёла: | «Прабачыце, што надакучаю вам. Іншым разам пагаворым». |
Інвентар[]
Віёла апранута ў звычайную чырвона-белую адзенне і абута ў простыя цёмна-карычневыя скураныя боты з зашпількамі, якія звычайна носяць гандляры. Узброена жалезным кінжалам. У кішэнях у яе можна знайсці ключ ад яе хаты. Таксама там могуць апынуцца такія прадметы, як ювелірнае ўпрыгожанне (можа быць зачаравана), недарагі каштоўны камень, якая-небудзь ежа і / ці напой, адмычка і крыху золата (5–23 манеты).
Характарыстыкі[]
Па гульнявой класіфікацыі Віёла з'яўляецца грамадзянінам (арыг. Citizen). Гэта рознабаковая спецыялізацыя мае на ўвазе сярэдні ровень валодання аднаручнай і стралковай зброяй, а таксама мастацтвам нашэнні лёгкай брані і утойлівым перасоўваннем. Таксама нядрэнна развіта красамоўства. Прыярытэт у развіцці атрымваюць рамесныя навыкі: «Кавальскае дзела», «Алхімія», «Зачараванне». Аднак, нізкі ровень персанажа не дае хоць наколькі-небудзь сур'ёзна расчыніцца ніводнаму з навыкаў. Ніякімі здольнасцямі і загаворамі Віёла таксама не валодае. Навыкі, што маюць ровень вышэй за базавы, паказаны ў табліцы ніжэй.
Навыкі | |||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
22 | 17 | 20 | 19 | 20 | 17 | 18 | 19 | 18 | 20 | 25 | 24 |
Квэсты[]
- «Кроў на снезе» — яна раздае ўлёткі пра Мясніка. Дасць некалькі рад і раскажа пра яго.
- «Скажам, што гэтак і было» — у Рэвіна Садрі выпадкова апынулася рэч Віёлы, і ён просіць падкінуць яе ў хату ўладальніцы. Пратаганіст вольны расказаць Віёле пра гэта.
- «Шлюбныя вязі» — даступная для шлюба пасля выканання задання з кольцам.
Нататкі[]
- З-за бага (гл. падзел «Багі») можа быць забіта Мясніком. Калі да гэтага быў выкананы квэст з яе кольцам, то Довакін атрымае спадчына.
- Пасля завяршэння задання «Кроў на снезе» у версіі гульні 1.5 і вышэй, робіцца несмяротнай.
Багі[]
- Падчас праходжання квэста «Кроў на снезе» можа знікнуць. І можа праз пэўны час вярнуцца. Таксама падчас гэтага квэста, можа быць атакавана Мясніком і нават загінуць.