FANDOM


Гандляры — асноўныя рухавікі эканамічных адносін у Тамрыэле і адны з найважных персанажаў для гульца. Бо продаж трафеяў і ўласных вырабаў — асноўная крыніца прыбытку героя ў кожнай частцы The Elder Scrolls.

У Morrowind Edit

Warning-icon Гэта незавершаная секцыя артыкула.
Яна ўтрымвае няпоўную інфармацыю.
Вы можаце дапамагчы, дапоўніўшы яго.

У Oblivion Edit

Warning-icon Гэта незавершаная секцыя артыкула.
Яна ўтрымвае няпоўную інфармацыю.
Вы можаце дапамагчы, дапоўніўшы яго.

У Skyrim Edit

Для выгоды гандляроў можна падзяліць на трохі катэгорый:

  • Міжправінцыйныя — гандляры, якія ажыццяўляюць перавозку тавараў паміж правінцыямі Тамрыэля. Галоўным чынам гэта караблі гандлёвых кампаній, хоць існуе некаторая колькасць караванаў, якія самастойна перасякаюць межы правінцый. Гулец можа сустрэць не толькі прадстаўнікоў уладальнікаў гандлёвых кампаній, але часам і аселых гандляроў.
  • Унутрыправінцыйныя — гандляры, якія падарожнічаюць па адной з правінцый Тамрыэля і вядуць памен усярэдзіне яе. У Скайрыме пададзены караванамі і караблямі. Аднак з-за асаблівасцяў ландшафту караблі не могуць паглыбіцца ўглыб правінцыі, таму асноўная маса гэтага тыпу гандляроў — караваншчыкі. Галоўным чынам караваншчыкамі з'яўляюцца каджыты. Зрэдку можна сустрэць вазы знішчаныя цмокамі, ці бандытамі. У складзе такіх караванаў трапляюцца таксама і прадстаўнікі іншых рас Тамрыэля.
  • Паляўнічыя — вандроўныя гандляры, якія звычайна не заходзяць далей меж пэўнага валодання. Гандлююць шкурамі жывёл і іх мясам. Часам алхімічнымі інгрэдыентамі. Некаторыя паляўнічыя з'яўляюцца дастаўнікамі для іншых гандляроў. У якасці вынятку можна назваць Анарыята.
  • Лакальныя — мясцуюцца ў гарадах ці вытворчых селішчах (медаварні, пільні, шахты, фермы).
  • Падпольныя — пададзены два выгляды такіх гандляроў — кантрабандысты і скупнікі крадзенага. У Скайрыме Сустракаюцца як вандроўныя гандляры — галоўным чынам гандлююць зладзейскай снасцю і скумой — гэтак і аселыя. Вандроўныя скупнікі не маюць імёнаў.
  • Аселыя гандляры — гандляры, якія раней падарожнічалі па правінцыях у якасці прыгоднікаў ці гандляроў, але адышлі ад спраў. Хоць часам могуць прытаргоўваць у сваіх селішчах.
Community content is available under CC-BY-SA unless otherwise noted.