The Elder Scrolls Wiki

Warning-icon
Трэба: дапоўніць у адпаведнасці са спецыфікацыяй

Гарадская Плывуння
Ref ID: 0000A12E Base ID: 0000A109
Городская Пловчиха
WomanIcon
Базавая інфармацыя
Ровень 10
Здароўе 80
Мана 66
Запас сіл 80
Раса Арганыянін
Фракцыя Бравіл , настаўнікі навыкаў
Паслугі Настаўнік навыку «Утойлівасць» («Адмысловец»)
Лакацыя Бравіл
Квэст Навучанне ўтойлівасці
Гарадская Плывуння (арыг. City-Swimmer) — персанаж у гульні The Elder Scrolls IV: Oblivion.

Біяграфія[]

Гарадская Плывунняарганыянка, якая жыве ў Бравіле. Сваё імя яна атрымала з-за таго, што часта плавае па каналах горада. Пра гэта можна даведацца з дыялогаў з мясцовымі жыхарамі ці ад самай Плывунні. Хоць убачыць такую карціну ў гульні можна даволі рэдка. Таксама яна з'яўляецца настаўнікам-адмыслоўцам навыку «Утойлівасць», прапануючы навучанне за пэўную плату.

Квэсты[]

  • «Навучанне ўтойлівасці» — зможа скіраваць на навучанне да майстра-настаўніка ўтойлівасці Маране Рыян.

Нататкі[]

  • Характэрна, што хоць яна і не з'яўляецца чальцом Гільдыі зладзеяў, Плывуння можа падказаць, як у яе ўступіць.
  • Часам у дыялогах з ёй можна пачуць пра тое, як Плывуння кажа пра сябе як пра мужчыну: «Нехта бачыў Гарадскую Плывунню? Ён рассякае срэбныя воды, загортвае за кут так ціха, як сам цень уначы».
  • Часта перасоўваецца па горадзе крадком.