FANDOM


Mapicon2 Гленпоінт
Гленпоинт
Мапа
Гленпоинт
Сталіца Гленпоінт
Гленпоінт (арыг. Glenpoint) — рэгіён у гульні The Elder Scrolls II: Daggerfall.

Апісанне Edit

Гленпойнт — унутраны рэгіён Хай Рока, які размяшчаецца на крайнім паўднёвым захадзе паўвострава. Аточаны пяццю правінцыямі: Даггерфоллам — на поўдні, Тулунам — на паўднёвым захадзе, Гленумбрыйскімі верасамі — на паўночным захадзе, Нортмурам — на поўначы і Ілессанскімі узгоркамі — на ўсходзе.

Галоўная боскасць — Зенітар.

Рыцари Совы

Герб Рыцараў Савы

Вайсковая сіла — Рыцары Савы, абавязаныя бараніць каралеўскую сям'ю Гленпоінта і ваяваць за яе. Быўшы эскортам Барона, яны карыстаюцца непараўнальнай павагай у Гленпоінце.

У 1Э 609 кароль Даггерфолла Тэгор (арыг. «Thagore») пабіў войска Гленпойнта, зрабіўшы сваё каралеўства галоўнай эканамічнай, культурнай і вайсковай сілай паўднёвага Хай Рока.

Падчас падзей Дэфармацыі Захаду 3Э 417 вобласць цалкам увайшла ў склад Даггерфола.

Гленпоінт мае благую рэпутацыю з-за забойства ў мясцовым Замку Імператрыцы Кінтыры II Урыэлем III у час Войны Чырвонага Дыямента (120—127 гады Трэцяй Эры). Пра дно забойства (23 дзень месяца Марозу) заўсёды ўспамінаюць, як пра Дне Пабітых Дыяментаў — дне маўклівай малітвы пра мудрасці і прыхільнасці з боку імператарскай сям'і.

У кнізе «Пра лікантропію» паведамляецца пра «гленмарыльскіх вядзьмарках» — шабасе, што квітнее ў Гленпоінце. Іх часта злучаюць з Прынцам Даэдра Хірсінам.

Community content is available under CC-BY-SA unless otherwise noted.