FANDOM


ON-mapicon-Галоўны квэст
Горад на мяжы
Генерал Неш-Тан на базе Пакта под Имперским городом
Генерал Нэш-Тан на базе Пакта пад Імперскім горадам
Агляд
Квэстадавец Капітан Рытхе, капітан Веранім, генерал Нэш-Тан
Рэгіён Сірадыл, Імперскі горад
Лакацыя Паўночная брама Морраўінда, Паўднёвая брама Морраўінда, База Эбанхарцкага Пакта
Узнагарода Гл. артыкул
Тып Квэст асноўнага сюжэту
Наступны квэст Выведка ў Імперскім горадзе

Горад на мяжы (арыг. City on the Brink) — квэст галоўнай сюжэтнай лініі у гульні The Elder Scrolls Online: Imperial City.[[Катэгорыя:Квэсты_(Сірадыл_({{{гульні}}}))]][[Катэгорыя:Квэсты_(Імперскі горад_({{{гульні}}}))]]

Эбанхарцкі Пакт уцягнены ў гераічнае змаганне за кантроль над Імперскім горадам. Войска Молаг Бальа ўпэўнена кантралюе горад, дый сцяганосцы варожых альянсаў змагаюцца за ўладу. Пакту патрэбна мая дапамога
— Часопіс заданняў

Кароткае праходжанне Edit

  1. Пагаварыць з афіцэрам Пакта на адной з тылавых баз альянсу.
  2. Пракрасціся ў Імперскую каналізацыю, прыбыць на базу Эбанхарцкага Пакта.
  3. Пагаварыць з генералам Нэш-Тан.
  4. Пагаварыць з Цмокам Клінкоў

Дэталёвае праходжанне Edit

Знаходзячыся на тылавой базе свайго альянсу, Бяздушны загаворвае з незнаёмым яму афіцэрам, які прапануе яму адправіцца ў Імперскі горад і дапамагчы Пакту ўсталяваць над ім поўны кантроль.

  Адкрыць / закрыць спойлер  
Веранім:«Мы спрабуем усталяваць кантроль над Імперскім горадам, салдат. Ці гатоў ты дапамагчы ў гэтым Пакту?»
Бяздушны:«Як я магу вам дапамагчы?»
Веранім:«Выдатна, баявы дух на вышыні!
Нашы інжынеры стварылі перадавую базу ў каналізацыйных сетках пад горадам. Пазіцыя добра абаронена, але трэба больш ваяроў, калі мы хочам дамагчыся поспеху. Даэдра учапіліся ў горад, як хаарвары, дый Кавенант з Дамініёнам не сядзяць складучы рукі
».
Бяздушны:«Дзе знаходзіцца гэта база?»
Веранім:«Вось, я адзначыла гэта месца на тваёй карце. Па прыбыцці дакладзіся генералу Нэш-Тан, ён больш дэталёва раскажа пра ўсю дыспазіцыю.
З дапамогай такіх, як ты, горад будзе нашым. Ды абароняць цябе Троі
».
Бяздушны:«Я неадкладна адпраўляюся на базу і па прыбыцці дакладуся генералу».



Пакінуўшы тылавую базу свайго альянсу, Бяздушны адпраўляецца на ўсход, праз ахоплены вайной Сірадыл да Імперскага горада і гіганцкі цёмны якар над ім служыць яму арыенцірам. Выйдучы да берага азёры Румарэ, ён знаходзіць уваход у Імперскую каналізацыю і трапляе на базу свайго альянсу, дзе адразу ўяўляецца генералу Нэш-Тан, якая камандуе сіламі Пакта ў Імперскім горадзе.

  Адкрыць / закрыць спойлер  
Нэш-Тан:«Чарговы навабранец? Мы рады вітаць цябе, сябар. Але папярэджваю: Сірадыл у параўнанні з гэтым горадам — гэта прыём салёнай багністай ванны. Тут ёсць такое, што прымусіць карані Хіста трашчаць. Трымай зброю напагатове».
Бяздушны:«Мне загадвалі дакласціся вам. Я прыйшоў, каб дапамагчы адбіць горад».
Нэш-Тан:«Рада чуць. Нашы поспехі… непераканаўчыя. Ваяр з тваімі ўменнямі і досведам нам бы прыдаўся».
Бяздушны:«Якое становішча ў горадзе?»
Нэш-Тан:«Тры альянсы супернічаюць за кантроль, але, па праўдзе кажучы, горад належыць даэдра і іх смяротным слугам.
Гэта… непрыемна. Я б аддала перавагу засяродзіцца на нашых суперніках з Кавенанта і Дамініёна, але ў крывавай рацэ годзе рыбы
».
Бяздушны:«Чым я магу дапамагчы?»
Нэш-Тан:«З чаго б пачаць… Мы не можам пачаць дзеяць, не закрануўшы пры гэтым аднаго з нашых ворагаў. Даэдра апаганілі кожны корань, кожная цэгла ў гэтым горадзе. Калі мы хочам адваяваць горад, з імі трэба скончыць. У каналізацыі сітуацыя не лепш, калі не горш».
Бяздушны:«З чаго мне пачаць?»
Нэш-Тан:«Калі ты пасярод возера, ці мае значэнне, да якога берагу плыць? Адзін мёртвы даэдра — добра, два — яшчэ лепш. Ідзі і пачні сеяць хаос. Калі мы прарэдзім іх шэрагі, тады і скіруемся да вежы».
Бяздушны:«Вельмі добра…»
Нэш-Тан:«А, яшчэ сёе-тое.
У горадзе ёсць адна дзявуха — ваяр Цмачынай Варты, што заве сябе „Цмокам Клінкоў“. Яна прынесла нам сякія-такія каштоўныя выведдадзеныя, але яна пэўна нешта задумвае. Не падабаецца мне гэта. Калі сустрэнешся з ёй, будзь напагатове
».
Бяздушны:«Як пажадаеш».



Адразу ж пасля гутаркі з генералам Бяздушны чуе ў сябе за спінай ціхі голас:

«Сустрэнемся каля гандляроў. Не марудзь, калі ласка».

Зацікавіўшыся, пратаганіст скіроўваецца ў тую частку базы, дзе ідзе гандаль рознымі патрэбнымі прадметамі і неўзабаве заўважае сярод гандлёвых шэрагаў апранутую ў акавірскую браню кабету…

  Адкрыць / закрыць спойлер  
Цмок:«Такім чынам. У цябе дурны выраз твару. Мяркую, у цябе ёсць пытанні?
Прабач, нічога дурнога там не. Яно простае.. няважна. У мяне… складанасці
».
Бяздушны:«Так ты тая самая, з Цмачынай Варты, пра якую мне казалі?»
Цмок:«Так… вой, прабач. Спачатку ж трэба назвацца. Прашу прабачэння. Я Цмок Клінкоў».
Бяздушны:«Цмок чаго?…»
Цмок:«Клінкоў. Так. Я складаюся ў Цмачынай Варце. Ці, лепш сказаць, у сапраўднай Цмачынай Варце. Нас загнала ў падполле імператрыца-рэгент Клівія. Мы пакляліся служыць праўдзіваму спадчынніку цмока. І гэта дакладнае не яна».
Бяздушны:«І што ты робіш тут, у каналізацыі?»
Цмок:«Я праводжу расследаванне — адзінае, якое мае значэнне. Сваімі сутычкамі і смярцямі твае сябры забяспечылі выдатнае адцягненне, але я ў тупіку і мне… мне патрэбна дапамога.
Павер, я б не папрасіла, калі б гэта не было так важна
».
Бяздушны:«Навошта мне дапамагаць табе?»
Цмок:«Таму што ты не ідыёт. Ты ж не ідыёт? Прабач.
Я вывучала задуму. Задума з вялікай літары. Молаг Баль нешта шукае. Нешта магутнае. Баюся, што калі мы не пазнаём, што, мы ўсе дорага заплацім
».
Бяздушны:«Нешта шукае? Можна канкрэтней?»
Цмок:«Сумленна? Не. Пакуль не. Але мы можам гэта выправіць.
Мне патрэбныя дадатковыя вочы і вушы. Ты выглядаеш моцным, здольным і гэтак далей па спісе. Калі мы з'яднаем нашы асабістыя якасці, то зможам сарваць планы Молаг Балю
».
Бяздушны:«Дзе ж нам пачаць?»
Цмок:«У раёнах.
Іх усяго шэсць. Молаг Баль спрабуе замесці сляды, рассеяўшы сваю чыннасць, хаваючы яе навідавоку. Але ён ганарлівы і неабачлівы. Ён пакінуў доказы. Нам проста трэба знайсці іх і стасаваць часткі галаваломкі разам. Элементарна
».
Бяздушны:«Калі б я і пагадзіўся дапамагчы табе, як бы я трапіў у раёны??»
Цмок:«Вашы нязграбныя ратнікі праклалі маршруты праз дрэнажную сістэму. Яны спускаюць зверху ўсходы, каб пазначыць праходы. Вузел якраз тут непадалёк, не прапусціш. Ён брудны, але на здзіўленне эфектыўны.
Ну што скажаш? Дапаможаш?
»
Бяздушны:«Я дапамагу табе?»
Цмок:«Ты не адназначны. Скептык. Гэта добра. Усё, што мне патрэбна — гэта каб ты ўсё абдумваў і на ўсе вочы глядзеў. Я займуся тым жа. Сціплы пачатак і ўсё такое. Гэта проста.
Калі ты хоць бы напалову гэтак жа здольны, як я думаю, мы хутка сустрэнемся зноў
».



Узнагарода Edit

Запісы ў часопісе Edit

Шаблон:Стадыі квэста (Online)

Community content is available under CC-BY-SA unless otherwise noted.