The Elder Scrolls Wiki
Advertisement
StromcloakCamp Громавай жук
Громой жук
Душа Узроўневая
Громавай жук (арыг. Thunderbug) — жывёла у гульні The Elder Scrolls Online.

Апісанне[]

Громавай жук — буйнага памеру казурка жоўта-фіялетавага колеру. Сустракаецца на тэрыторыі Эльсвейра (Гняздо Кенарці) і Валенвуда (Малабал Тор і Грахтвуд). Перасоўваюцца вылучна па зямлі, найхутчэй, лётаць гэты жук не прыстасаваны, атакуе здалёку электрычнасцю.

Гэта вельмі агрэсіўныя жывёлы, якія заўзята бароняць свае муроўкі. Гэтым навучыліся карыстацца каджыты Гнёзды Кенарці, якія разбіваюць яйкі грымотных жукоў каля гнёздаў пацукоў, пасля чаго раз'юшаныя жукі прыходзяць па паху яек і знішчаюць шкоднікаў.

Апроч звычайных грымотных жукоў сустракаюцца асобіны буйнейшага памеру. Прыкладам, Штормагалоў Людаед, што жыве ў шахце квама у Грахтвудзе.

Нататкі[]

  • Падчас квэста «Свідруючы на ланцужку» маармеры спрабавалі забіць усё жывое на выспе Гняздо Кенарці з дапамогай навальнічнага атранаха. Альтмер-чараўнік Елсыл казаў, што пасля рытуалу ад электрычнасці загіне ўсё жывое, з выняткам грымотных жукоў. Але пры гэтым герой можа забіваць жукоў з дапамогай маланак.
Advertisement