Гугнір
| |
---|---|
Базавая інфармацыя | |
Здароўе | 1223 |
Раса | Норд |
Фракцыя | Порт-Хандынг |
Лакацыя | Лагер гоблінаў З'ядальнікаў-Сабак, Порт-Хандынг, Строс М'Кай |
Квэст | Знеслаўляць карону |
Яны забілі ўсіх — маіх братоў і нашых ахоўнікаў. Яны працялі мяне дзідамі і пакінулі паміраць. Я дзівам выбраўся
— Гугнір
Біяграфія[]
Гугнір — норд, насялялы на Строс М'Каю.
Па шляху да лагеру гоблінаў герою сустрэнецца паранены норд — Гугнір. Ён раскажа, што мясцовыя гобліны, прыналежныя да племя З'ядальнікі-Сабак, забілі яго братоў і напалі на яго. Іх новы кароль, Демог, плануе пошасць на Порт-Хандынг. Па просьбе Гугніра герой павінен забіць караля і прынесці яму карону.
Бяздушны можа таксама пацікавіцца, чаму норд з таварышамі пайшоў на гоблінаў. Апынецца, што яны самі хацелі спыніць гоблінаў, але патрывалі няшчасце.
Бяздушны: | «Як вы натыкнуліся на гоблінаў?» |
Гугнір: | «Ты не паверыш, але насамрэч мы іх шукалі. Мы чулі, што ў іх новы кароль і што ён каламуціць ваду. І вырашылі, што зможам з імі даць рады, але іх апынулася занадта шмат». |
Бяздушны: | «Чаму б нам проста не папярэдзіць гараджанаў?» |
Гугнір: | «Бескарысна. Басек ніколі гэтаму не паверыць. Гэты недаверлівы нягоднік падумае, што мы спрабуем яго неяк абхітрыць. І насадзіць нашы галовы на пікі. А мая галава мне занадта дарагая, каб ёю рызыкаваць». |
Бяздушны: | «Што ты будзеш рабіць, калі я пайду забіваць караля?» |
Гугнір: | «Паспрабую далезці да горада. Я не ў стане хоць неяк дапамагчы табе, а калі мяне зловяць гобліны, мая песенька праспявана». |
Калі герой заб'е Дэмога і вернецца ў горад, Гугнір будзе вельмі рады пачуць добрыя навіны. Ён проста скажа, што герой выдатна паспрабаваў і выратаваў горад ад нападу: «У імя Кін, табе гэта атрымалася! Я баяўся, што яны ў кожны момант могуць напасці на горад. Калі я паспрабаваў папярэдзіць Басека, ён загадаў вышпурнуць мяне і прыстрашыў сцяць галаву, калі я не затыкнуся. Ён так ніколі і не пазнае, што ты выратаваў яго горад заміж яго».
Надалей Гугнір будзе знаходзіцца перад карчмой «Кідкая русалка». Яго выгналі з карчмы, калі даведаліся, што старэйшына Басек пагражаў Гугніру, калі ён не перастане яму надакучаць.
Гугнір: | «Калі і не гобліны, то заўтра неадменна здарыцца яшчэ якая пошасць. Гатоў паклясціся, што гэты горад пракляты». |
Бяздушны: | «Чаму ты не ў карчме?» |
Гугнір: | «Яны мяне выставілі. Пачулі, як Басек пагражаў мне, і не хочуць, каб яго Кулакі ўварваліся ўсярэдзіну, каб мяне арыштаваць». |
Квэсты[]
Пабочныя квэсты[]
- «Знеслаўляць карону» — адпомсціць гоблінам за забітых імі людзей.