FANDOM


Гулум-Ай
Ref ID: 000198B7 Base ID: 00013284
Гулум-Ай
ManIcon
Базавая інфармацыя
Ровень 10–50
Здароўе 125–457
Мана 80–212
Запас сіл 80–212
Раса Арганыянін
Фракцыя Гандляры, Гільдыя зладзеяў, Саліц'юд
Паслугі Скупнік крадзенага
Лакацыя Саліц'юд, Смешны пацук
Квэст Капрыз нягодніка
Гулум-Ай (арыг. Gulum-Ei) — персанаж у гульні The Elder Scrolls V: Skyrim.

Ёсць зладзеі, а ёсць Гулум-Ай. Ён табе руку пацісне, а праз імгненне ўваткне нож у спіну.
— Брын'ёльф

Апісанне Edit

Гулум-Ай, вядомы яшчэ і пад псеўданімам «Гаджул-Лей» — арганыянін, вядоўца справы з Гільдыяй зладзеяў, але не з'яўляецца яе чальцом. Звычайна яго можна знайсці ў Саліц'юдзе, у карчме «Смешны пацук» у нішы злева ад гандлёвай стойкі. Працуе ва Ўсходняй імперскай кампаніі. Яго асноўнай працай там з'яўляецца падтрыманне парадку на складзе, змесцаваным за межамі Саліц'юда. Гільдыя зладзеяў у свой час добра плаціла Гулум-Аю за тавары, выкрадзеныя на складзе, але ў апошні час ён спыніў усе сувязі з Гільдыяй, чым выклікаў незадаволенасць самага гільдмайстра Мерсера Фрэя.

Даволі хітры і вёрткі, не паддаецца на дамаўленні ці пагрозы. У кожнай справе шукае ў першую чаргу выгаду для сябе.

Квэсты Edit

«Капрыз нягодніка» — канцоўка квэста агадвае як забойства Гулум-Ая, гэтак і пакіданне яго ў жывых. Калі Гулум-Ай застанецца жывы, ён стане адным з даступных для гульца скупнікаў крадзенага.

Нататкі Edit

  • У Creation Kit можна знайсці згадванне пра тое, што Гулум-Ай даводзіцца братам Джарі-Ра і Дыдже, хоць у самай гульні гэта ніяк не выяўляецца.
  • Прызнанне Гулум-Ая, якое можна знайсці ў выпадку расправы над ім, адрасавана яго брату. Хто гэта — Джарі-Ра ці ж нехта іншы з іх сям'і, не ўдакладняецца.

Багі Edit

  • Пасля сканчэння квэста «Капрыз нягодніка», пры спробе збыць Гулум-Аю тавар, у яго не з'яўляецца дыялог пра гандаль. Развязкам можа стаць захаванне і перазапуск гульні.
Community content is available under CC-BY-SA unless otherwise noted.