Дагайл
Ref ID: 000314E3 Base ID: 0002CD22 | |
---|---|
Базавая інфармацыя | |
Ровень | 25 |
Здароўе | 154 |
Мана | 100 |
Запас сіл | 328 |
Раса | Басмер |
Фракцыя | Леявін, Гільдыя чараўнікоў, чараўнікі, настаўнікі навыкаў |
Паслугі | Настаўнік навыку «Містыцызм» («Майстар») |
Лакацыя | Гільдыя чараўнікоў Леявіна, Леявін |
Квэст | Рэкамендацыя ад Леявіна, Навучанне містыцызму |
Я бачыла сёе-тое з тваёй будучыні. Тое, што можа быць, і тое, што будзе пэўна. Табе давядзецца развязваць лёс шмат каго. Жыццё і смерць — дзіўныя рэчы. Імі лёгка маніпуляваць. І тое і іншае знаходзіцца ў тваіх руках
— Прадказанне Дагайл пра лёс галоўнага героя
Біяграфія[]
Дагайл — басмер, кіраўнік Гільдыі чараўнікоў Леявіна. Яна магутны містык, і часта кажа пра загадкавыя бачанні. Без адменнага кудменя яна пакутуе ад тысяч галасоў і не ў стане засяродзіцца на чым-кольвек адным. Таксама з'яўляецца настаўнікам навыку «Містыцызм» роўня «Майстар».
Дагайл, празорлівец, якая кантралюе струмень бачанняў з дапамогай кудменя — Камень Празорліўца. Звярнуўшыся да Калтару, можна даведацца, што падобны кудмень быў у бацькі Дагайл. Падчас расследавання згубы кудменя, Дагайл паказвае, што другой такой жа знаходзіцца ў форце Блакітнай Крыві. Каб атрымаць рэкамендацыю, трэба будзе здабыць кудмень з форта і прынесці Дагайл.
Распарадак дня[]
Дагайл спіць у сваіх пакоях на верхнім паверсе будынка гільдыі з поўначы до 8 гадзін раніцы. Да поўдня яна чытае кнігу «Жыццё Урыэля Сэптыма VII», прысеўшы на адну з лавак. Паабедаўшы з поўдня да 2 гадзін дня, яна праводзіць наступныя чатыры гадзіны за чытаннем, а потым ходзіць па будынку гільдыі до 8 гадзін вечара. Пасля двухгадзіннай вячэры, яна кладзецца спаць.
Інвентар[]
Дагайл носіць дарагое адзенне, што складаецца з чорна-чырвонага ўбору і шытых золатам туфляў. У інвентары ў яе ёсць кнігі «Жыццё Урыэля Сэптыма VII» і «Дзіцячы Ануад», а таксама значная колькасць золата. Яна не ўзброена, належачы заміж гэтага на набор загавораў усіх школ магіі.
Квэсты[]
- «Рэкамендацыя ад Леявіна» — каб атрымаць рэкамендацыю, трэба вярнуць Дагайл Камень Празорліўца.
- «Навучанне містыцызму» — Дагайл пагодзіцца навучыць галоўнага героя, калі ён зачыніць трое брамы у Аблівіян.