The Elder Scrolls Wiki
Advertisement
Bookicon Дакрананне да неба
ID: XX01A3E8
Книга Фалмеров
Аўтар: Парміён Салдор
Вага: 1 <acronym style="border-bottom:1px; color:white; cursor:help;" title="Базавае значэнне, без уплыву навыкаў і здольнасцяў.">Цана: 20 Gold Skyrim</acronym>
Злучаны квэст:
Забытыя кнігі
Дакрананне да неба (арыг. Touching the Sky) — кніга у дадатку The Elder Scrolls V: Dawnguard.
Elements-icon Абагульняльны артыкул:  «Кнігі (Dawnguard)».

Месцазнаходжанне[]

  • Кнігу выдае Ураг гро-Шубаў, пасля таго, як перавядзе знойдзеную пратаганістам у Забытай даліне невядомую кнігу на фалмерскай мове.

Квэсты[]

  • «Забытыя кнігі» — у Забытай даліне можна знайсці чатыры тамы кнігі на фалмерскам. Пасля выяўлення кожнага з іх пачнецца гэта заданне.

Тэкст[]

Дакрананне да неба
Парміён Салдор

Перакладзена з фалмерскай
Калсэльма Маркартскім

Шмат хто з ліку самых справядлівых снежных эльфаў пускаліся ў доўгае і цяжкае вандраванне па Добрай зямлі да унутранаму свяцілішчу. Імі рухала неадольнае жаданне выпрабаваць яднанне са сваім богам, Аўрі-Элем. Хоць усе яны былі перапоўнены рашучасці давесці, што заслужаны гэтага, нешматлікія былі гатовы да цяжкасцяў, што стаялі на іх шляху, бо дарога да Аўрі-Элю была цярністая. Пілігрымаў чакалі не толькі натуральныя перашкоды, угатаваныя падступнай далінай, але мірыяды выпрабаванняў іх веры і адданасці.

Кажуць, што шмат хто проста не мог працягваць шлях і паварочваў назад. Аднак некаторыя лічаць, што грамадскае ганьбаванне, якое чакала іх пасля такога вяртання, было больш жорсткай карай, чым кожнае выпрабаванне на шляху да храма. Праваліўшы спробу, яны былі асуджаны жыць у цені тых, хто дасягнуў вялікай славы і гонару ўзыходжання да святла. Іх вера і адданасць Аўрі-Элю былі з гэтага часу пад сумневам, і рэштка іх дзён была напоўнена шкадаваннем і думкамі пра перажытую ганьбу.

Аповеды пра тых, хто дасягнуў унутранага свяцілішча, таксама нясуць нотку шкадавання. Кажуць, па прыбыцці шмат хто быў толькі ценямі ранейшых сябе. Некаторыя даслоўна схадзілі з розуму ад недасыпання і былі крайне знясілены. Да канца вандравання здавалася дзівам, што ім хапае сіл несці свой збан і падымацца па прыступках храма — гэта было апошняе праўдзівае выпрабаванне адданасці. Па-за залежнасцю ад пэўнага аповеда, усе яны сканчаюцца аднолькава. Кажуць, што кожны пілігрым падымаўся, ахінуты святлом, і на твары яго чыталіся палёгка і супакой.

Advertisement