FANDOM


ON-mapicon-Дорожное святилище Дарожнае свяцілішча Веёнд Віта
Дорожное святилище Вейонд Вита
Мапа
Ёсць выява мапы мясцовасці з гэтай лакацыяй?
Тады, калі ласка, загрузіце яе!
Акруга Выспы Саммерсэт
рэгіён Саммерсэт

Дарожнае свяцілішча Веёнд Віта (арыг. Veyond Wyte Wayshrine) — дарожнае свяцілішча у гульні The Elder Scrolls Online.

Elements-icon Абагульняльны артыкул:  «Лакацыі (Summerset)».

Апісанне Edit

Дарожнае свяцілішча Веёнд Віта — адно з некалькіх дарожных свяцілішчаў рэгіёна Саммерсэт, аднайменнага архіпелага. Знаходзіцца яно недалёка ад лакацыі Ручай грыфона. Далезці да яго можна, калі рухацца на паўночны захад ад лакацыі.

Дарожныя свяцілішчы з'яўляюцца неадымнай часткай транспартавай сістэмы Тамрыэля часоў Міжцарствы. Яны забяспечваюць сувязь паміж тэрыторыямі кожнага з траячак супрацьстаялых альянсаў: паміж землямі гэтых фракцый і нейтральнымі рэгіёнамі, што не ўдзельнічаюць у канфлікце, а таксама паміж часткай Халоднай Гавані, якая з'яўляецца планам Молаг Бала; Завадным горадам і Артэйумам. Бяздушны можа вольна і задарма перасоўвацца паміж свяцілішчамі, калі яны, вядома, лічацца выяўленымі. Таксама герой можа перасунуцца да кожнага дарожнага свяцілішча за пэўную плату, якая будзе расці разам з роўнем персанажа.

Дарожныя свяцілішчы фармуюць шчыльную сетку па ўсім кантыненце, а ў цэнтральным Сірадыле, сталым полем бою войскаў альянсаў, яны знаходзяцца ў памежных крэпасцях — крайніх вонкавых кропках унутранай Сеткі Пераходаў, якая дазваляе перасоўвацца па гэтай часткі Тамрыэля. Хоць сістэмы і не з'яўляюцца злучанымі наўпрост, а перасоўванне ў Сірадыл з дарожных свяцілішчаў на вонкавых тэрыторыях немагчыма, такое іх месцаванне дазваляе з лёгкасцю ўжыццяўляць пераход з ахопленага вайной рэгіёна і перасоўвання ў астатні Тамрыэль. Таксама сетка дарожных свяцілішчаў злучана ў аднабаковым парадку з шэрагам лакацый: з групавымі падзямеллямі, выпрабаваннімі, хатамі гульца, прыстанкамі Прарока у Аурыдоне, Гленумбре і Стоўнфоллзе.

Community content is available under CC-BY-SA unless otherwise noted.