The Elder Scrolls Wiki
Advertisement
ON-mapicon-Дорожное святилище Дарожнае свяцілішча Западзіны Эйдалона
Дорожное святилище Впадины Эйдолона
Мапа
Дешаан-Дорожное святилище Впадины Эйдолона-Карта
Акруга Морраўінд
рэгіён Дешаан

Дарожнае свяцілішча Западзіны Эйдалона (арыг. Eidolon's Hollow Wayshrine) — дарожнае свяцілішча у гульні The Elder Scrolls Online.

Elements-icon Абагульняльны артыкул:  «Дарожныя свяцілішчы (Online)».

Апісанне[]

Дарожнае свяцілішча Западзіны Эйдалона — адно з некалькіх дарожных свяцілішчаў, змесцаваных у рэгіёне Дешаан, Морраўінд. Знаходзіцца яно побач з Западзінай Эйдалона. Далезці да яго можна, калі рухацца на паўднёвы захад ад руін.

Дарожныя свяцілішчы з'яўляюцца неадымнай часткай транспартавай сістэмы Тамрыэля часоў Міжцарствы. Яны забяспечваюць сувязь паміж тэрыторыямі кожнага з траячак супрацьстаялых альянсаў, паміж землямі гэтых фракцый і нейтральнымі рэгіёнамі, што не ўдзельнічаюць у канфлікце, а таксама паміж часткай Халоднай Гавані, якая з'яўляецца планам Молаг Бальа, Завадным горадам і Артэйумам. Бяздушны можа вольна і задарма перасоўвацца паміж свяцілішчамі, калі яны, вядома, лічацца выяўленымі. Таксама герой можа перасунуцца да кожнага дарожнага свяцілішча за пэўную плату, якая будзе расці разам з роўнем персанажа.

Дарожныя свяцілішчы фармуюць шчыльную сетку па ўсім кантыненце, а ў цэнтральным Сірадыле, сталым полем бою войскаў альянсаў, яны знаходзяцца ў памежных крэпасцях — крайніх вонкавых кропках унутранай Сеткі Пераходаў, якая дазваляе перасоўвацца па гэтай часткі Тамрыэля. Хоць сістэмы і не з'яўляюцца злучанымі наўпрост, а перасоўванне ў Сірадыл з дарожных свяцілішчаў на вонкавых тэрыторыях немагчыма, такое іх месцаванне дазваляе з лёгкасцю ўжыццяўляць пераход з ахопленага вайной рэгіёна і перасоўвання ў астатні Тамрыэль. Таксама сетка дарожных свяцілішчаў злучана ў аднабаковым парадку з шэрагам лакацый: з групавымі падзямеллямі, выпрабаваннямі, хатамі гульца, прыстанкамі Прарока у Аурыдоне, Гленумбре і Стоўнфоллзе.

Advertisement