FANDOM


ON-mapicon-Дорожное святилище Дарожнае свяцілішча руін Іллаяс
Дорожное святилище руин Иллаяс
Мапа
Ёсць выява мапы мясцовасці з гэтай лакацыяй?
Тады, калі ласка, загрузіце яе!
Акруга Валенвуд
рэгіён Малабал Тор

Дарожнае свяцілішча руін Іллаяс (арыг. Ilayas Ruins Wayshrine) — дарожнае свяцілішча у гульні The Elder Scrolls Online.

Elements-icon Абагульняльны артыкул:  «Дарожныя свяцілішчы (Online)».

Апісанне Edit

Дарожнае свяцілішча руін Іллаяс — адно з некалькіх дарожных свяцілішчаў рэгіёна Малабал Тор, Валенвуд. Знаходзіцца яно побач з айлэйдскімі руінамі Іллаяс. Далезці да свяцілішча можна, калі рухацца на паўднёвы ўсход ад руін.

Дарожныя свяцілішчы з'яўляюцца неадымнай часткай транспартнай сістэмы Тамрыэля часоў Міжцарствы. Яны забяспечваюць сувязь паміж тэрыторыямі кожнага з траячак супрацьстаялых альянсаў, паміж землямі гэтых фракцый і нейтральнымі рэгіёнамі, што не ўдзельнічаюць у канфлікце, а таксама паміж часткай Халоднай Гавані, якая з'яўляецца планам Молаг Бала, Завадным горадам і Артэюмам.Бяздушны можа вольна і задарма перасоўвацца паміж свяцілішчамі, калі яны, вядома, лічацца выяўленымі. Таксама герой можа перасунуцца да кожнага дарожнага свяцілішча за пэўную плату, якая будзе расці разам з роўнем персанажа.

Дарожныя свяцілішчы фармуюць шчыльную сетку па ўсім кантыненце, а ў цэнтральным Сірадыле, сталым полем бою войскаў альянсаў, яны знаходзяцца ў памежных крэпасцях — крайніх вонкавых кропках унутранай Сеткі Пераходаў, якая дазваляе перасоўвацца па гэтай часткі Тамрыэля. Хоць сістэмы і не з'яўляюцца злучанымі наўпрост, а перасоўванне ў Сірадыл з дарожных свяцілішчаў на вонкавых тэрыторыях немагчыма, такое іх месцаванне дазваляе з лёгкасцю ўжыццяўляць пераход з ахопленага вайной рэгіёна і перасоўвання ў астатні Тамрыэль. Таксама сетка дарожных свяцілішчаў злучана ў аднабаковым парадку з шэрагам лакацый: з групавымі падзямеллямі, выпрабаваннямі, хатамі гульца, прыстанкамі Прарока ў Аурыдоне, Гленумбре і Стоўнфоллзе.

Community content is available under CC-BY-SA unless otherwise noted.