| |||
---|---|---|---|
![]() | |||
Мапа | |||
Ёсць выява мапы мясцовасці з гэтай лакацыяй? Тады, калі ласка, загрузіце яе! | |||
Акруга | Валенвуд | ||
рэгіён | Грахтвуд | ||
Бацькоўская лакацыя | Хэйвен | ||
Персанажы | Каалоре, Масна аль-Сатакалаам |
Даспехі і адзенні Артэума (арыг. Artaeum Armor and Vestments) — дастаўнік рыштунку у гульні The Elder Scrolls Online.
Апісанне[]
Даспехі і адзенні Артэума — дастаўнік рыштунку, змесцаваны ў паўднёвай часткі гарады Хэйвен, што ў Грахтвуде, Валенвуд. Далезці да лакацыі можна, калі рухацца на паўднёвы захад ад гарадскога дарожнага свяцілішча. Тут Бяздушны можа набыць гатовыя элементы сярэдніх і лёгкіх даспехаў.
Гэта крама займае паўночную вежу форта ў Хэйвене і належыць двум прадаўнікам: гарбарцы па імі Масна аль-Сатакалаам і краўцу па імі Каалоре. Свае дзверы крама адкрые толькі пасля вызвалення горада ад піратаў.
У вежы ўсяго адзін пакой, у якім проста насупраць уваходу на сцяне вісіць стылізаваная выява арла — знака альтмераў. Пад ім знаходзіцца столік, поруч з якім складзены скрыні. У левай палове пакоя змесцаваны прылавак Масны, на якім ляжаць элементы сярэдніх даспехаў. Ззаду ёсць манекен для трэнераванняў і стойка з даспехамі, а таксама камода. Насупраць знаходзіцца прылавак Каалоре, таксама загрувашчаны даспехамі. Ззаду можна ўбачыць інструментар краўца, стойку для даспехаў і пісьмовы столік. Над усім гэтым расцягнута бялізнавая вяроўка з адзеннем, якое сохне на ёй.