FANDOM


Bookicon Дзённік Стабіна
ID: 0008E8FC
Book01
Вага: 1 Цана: 5 Gold Skyrim
Злучаны квэст:
Зніклая экспедыцыя
Дзённік Стабіна (арыг. Staubin's Diary) — дзённік у гульні The Elder Scrolls V: Skyrim.

Месцазнаходжанне Edit

Знаходзіцца ў Зале Кіравання Нчуанд-Зела.

Тэкст Edit

Спусціўшыся ў шахту і прабіўшыся праз павукоў, мы нарэшце далезлі да самога Нчуанд-Зела. Горад пабудаваны проста ў сценах пячоры. Узрушальна. Нчуанд-Зел пульсуе жыццём, але яго вартавыя дрэмлюць, спадзяюся, што па меры пасоўвання мы пазнаём больш.

У гэтай мясцовасці, відаць, жылі два гарадскія сямействы. Мы прысвяцілі некаторы час вывучэнню дрэва, што стаіць перад жыллём, аднак не змаглі высветліць яго прызначэнне. Стромм застанецца тут з адным са студэнтаў, каб працягнуць вывучэнне гэтай мясцовасці на глыбейшым роўні. Будзе цікаўна потым пачытаць яго нататкі.

Сёння мы пралезлі ў гарадскі арсенал. Дзякуй моцным дзьвемерским замкам — з-за іх фалмерам яшчэ не атрымалася накласці лапу на лепшыя дзьвемерскія штучкі. Эры сказаў, што знойдзе спосаб пралезці ў сховішчы і паведаміць, калі будзе ўсярэдзіне. Павукі даставілі нам нямала клопатаў, але хто ж ведаў, што толькі дзякуючы ім Маркарт увесь гэты час быў у бяспецы? Пакінуўшы арсенал, мы пабілі лагер, але фалмеры ўвесь гэты час сачылі за намі і нарэшце вырашылі атакаваць. Яны напалі, пакуль мы спалі, і перабілі ўсіх астатніх ахоўнікаў. Ды прабачыць мяне Мерыдыя за кінутых для адцягнення ўвагі вучняў. Але мне трэба было выратавацца, каб потым вярнуць гэта месца да жыцця.


занадта шмат . . .


не выйшла націснуць на выключальнік . . .

Багі Edit

  • Як і іншыя тры дзённікі па квэсце «Зніклая экспедыцыя», гэты дзённік можна дубляваць бясконцую колькасць разоў. Калі выкінуць кнігу, а потым падабраць яе, то яе можна будзе «узяць» два разы. Адразу пасля адкрыцці кнігі яна аўтаматычна дадасца ў інвентар, але яе ўсё яшчэ можна ўзяць яшчэ раз (праверана на версіі 1.9.32.0.8).
Community content is available under CC-BY-SA unless otherwise noted.