FANDOM


Bookicon Дзённік рыбака з Блікрока
Дневник рыбака с Бликрока
Дзённік рыбака з Блікрока (арыг. Bleakrock Fisherman's Journal) — дзённік у гульні The Elder Scrolls Online.

Пераклад: Vikki (Дзённік рыбака з Блікрока).

Elements-icon Абагульняльны артыкул:  «Кнігі (Online)».
Elements-icon Абагульняльны артыкул:  «Дзённікі і часопісы».

Месцазнаходжанне Edit

Тэкст Edit

Атрагтар кажа, што сустрэў ля паўночнага ўзбярэжжа незнаёмы выгляд рыбы. Я спытаў, ці быў ён пры гэтым п'яны. Ён настойвае, што ў той раз быў цвярозы.

Нешта іншае, апроч траскі, пікшы ці селядцы, было б цікава злавіць. Пэўна што, можна будзе нават прадаць улоў у Саліт'юдзе! Стаіць адправіцца ў дарогу.

Атрагтар сказаў, што ў рыбіны гарбатая спіна, на пузе паўтузіна плаўнікоў, а пыса — моцна выцягнутая з закругленнем на кончыку. Яшчэ ён сказаў, што ў пашчы годзе зубоў, і яна вельмі хутка плавае. Ля берага мільгала ўсяго адна, але яму здаецца, што ён разглядзеў і іншых на глыбіні далей.

Калі Атрагтар і праўда не быў п'яны, як які абжорся месяцовым цукрам каджыт, скажу, што гэта гучыць павабна. Трэба ўзяць з сабой прынаду. Я неяк злавіў акулу, нават двух. Упэўнены, што і з гэтымі не складаней будзе.
Community content is available under CC-BY-SA unless otherwise noted.