FANDOM


ON-mapicon-Док Докі Месяцовы ікол
Доки Лунный клык
Мапа
Ёсць выява мапы мясцовасці з гэтай лакацыяй?
Тады, калі ласка, загрузіце яе!
Акруга Сірадыл
рэгіён Сірадыл
Істоты Вервольф

Докі Месяцовы ікол (арыг. Lunar Fang Docks) — док у гульні The Elder Scrolls Online.

Elements-icon Абагульняльны артыкул:  «Майстры (Online)».

Апісанне Edit

Докі Месяцовы ікол — док, змесцаваны ў паўднёвай часткі рэгіёна Сірадыл, што ў аднайменнай правінцыі. Далезці да лакацыі можна, калі рухацца на ўсход ад замка Фарэгіл. Лакацыя пры наведанні адразу ж стане адзначанай.

Аптымальным варыянтам хуткага дасягнення пункта прызначэння будзе выкарыстанне Сеткі Пераходаў, але гэты варыянт можа быць скарыстаны, толькі калі блізкія крэпасці будуць падкантрольныя альянсу, за які выступае пратаганіст. Сетка дарожных свяцілішчаў у Сірадыле не можа выконваць тую функцыю, якую яна выконвае ў астатніх рэгіёнах, бо ў гэтым рэгіёне ўсяго шэсць свяцілішчаў, змесцаваных на тэрыторыі памежных крэпасцяў.

Гэта невялікае партовае селішча, змесцаванае на беразе Верхняга Ныбена поруч з дарогай да мосту Кулотт. У сялібе ўсяго чатыры будынкі і ўсе яны зачынены на замкі, але не разбураны. Вуліцы заняты чальцамі клана Месяцовы ікол, якія ўсе до аднаго з'яўляюцца вервольфамі. На прышвартаванай ля пірса лодцы ў скрыні знаходзіцца нябесны аскепак.

Галерэя Edit

Community content is available under CC-BY-SA unless otherwise noted.