| |||
---|---|---|---|
Мапа | |||
Планы | |||
Зоны | Доўгая хата ярла | ||
Квэсты | Падзямеллі (ярл — пячоры), Тан Вінтэрхолда, Невялікі крадзеж |
Доўгая хата ярла (арыг. Jarl's Longhouse) — будынак у гульні The Elder Scrolls V: Skyrim.
- Код лакацыі:
WinterholdJarlsLonghouse
Апісанне[]
Гэта рэзідэнцыя ярла Вінтэрхолда, Корыра. Архітэктура і становішча нічым не адрозніваюцца ад аналагічных збудаванняў у іншых малых гарадах.
Калі Довакін далучыцца да Імперскага легіёна у ходзе грамадзянскай вайны, улада ў горадзе і насельнікі гэтага будынка зменяцца.
Персанажы[]
Спрадвечна:
- Корыр — ярл Вінтэрхолда,
- Мэйлур Сэлат — аканом
- Ашур — сын ярла
- Тэйна — жонка ярла
- Кай Упараная Лука — афіцэр Братоў Буры
Пасля перамогі Імперыі:
- Кралдар — ярл Вінтэрхолда
- Тан'ёльф — хускарл Кралдара
- Легат Севан Тэлендас — афіцэр Імперскага легіёна
Знаходкі[]
У спальні ярла ў кошыку на бочцы злева ад уваходу знаходзіцца падручнік «Падвойная таямніца».
Квэсты[]
- «Падзямеллі (ярл — пячоры)» — ярл Корыр просіць знайсці Шлем Вінтэрхолда.
- «Тан Вінтэрхолда» — атрыманне тытула тана Вінтэрхолда.
- «Невялікі крадзеж» — Мэйлур Сэлат просіць украсці для яго Кій таемнай улады.
- Radiant-квэсты на зачыстку лакацый.