FANDOM


MonsterIcon Дрэўг
Дреуг (Online)
Дрэўг (арыг. Dreugh) — монстар у гульні The Elder Scrolls Online.
Elements-icon Абагульняльны артыкул:  «Монстры (Online)».

Апісанне Edit

Дрэўгі — буйныя монстры, якіх можна знайсці галоўным чынам непадалёк ад узбярэжжаў на ўсходзе Тамрыэля, але таксама іх можна сустрэць углыбіні кантынента ў Сірадыле. Дрэўгі аддаюць перавагу ручныя атакі, скарыстаючы пры гэтым свае кіпцюры, аднак часам яны могуць таксама скарыстаць электрычныя загаворы.

Звычайна дрэўгі трымаюцца пэўных месцаў, найчасцей злучаных з месцамі размнажэння. Існуе два адменнікі гэтых монстраў: чырвоная і сіняя, хоць паміж імі, з выняткам колеру панцыра, розніцы ніякай не. Найбуйнымі месцамі рассялення дрэўгаў служыць Маці Балота у Шэдаўфэне, Чорнатоп'е, і Рогі Вівека, што ў Стоўнфоллзе, Морраўінд.

Унікальныя асобіны Edit

Назва Апісанне
Кра'х Кароль Дрэўгаў
(арыг. Kra'gh the Dreugh King)
Адзін са мноства насельнікаў вялікага групавога падзямелля Грыбны грот, Стоўнфоллз. З'яўляецца фінальным босам падзямелля на першым этапе падзей у ім.
Матрона Сіні кіпцюр
(арыг. Blueclaw Matron)
Гэта самка-дрэўг з'яўляецца босам лакацыі Хватка матроны, Стоўнфоллз. Знаходзіцца сярод адломкаў карабля ў атачэнні сваіх атожылкаў. Яе забойства — умова праходжання лакацыі і атрымання дасягнення.
Спараджэнне кодла
(арыг. Broodbirther)
Адзін са мноства насельнікаў вялікага групавога падзямелля Грыбны грот, Стоўнфоллз.
Каралева кодла
(арыг. Brood Queen)
Гэта самка-дрэўг з'яўляецца босам лакацыі Воды дрэўгаў, Штормхэйвэн. Знаходзіцца ў цэнтральнай частцы азярыны ў атачэнні сваіх атожылкаў. Яе забойства — умова праходжання лакацыі і атрымання дасягнення.
Зіззіккіз'Тк
(арыг. Zizzikkiz'Tk)
Гэты дрэўг з'яўляецца босам лакацыі Падзямелле Ілтага, Краглорн. Яго забойства — умова праходжання лакацыі і атрымання дасягнення.

Гл. таксама Edit

Шаблон:Істоты (Online)

Community content is available under CC-BY-SA unless otherwise noted.