The Elder Scrolls Wiki


Дынастыя Ісграмора — каралеўская дынастыя Скайрыма, першапачынальнікам якой быў легендарны атмаранскі флатавод Ісграмор.

Перадгісторыя[]

Пазней, чым у MЭ 1000, Пяць сотняў Патужнікаў у кіраўніку з Ісграморам высадзіліся у Скайрыме і заснавалі Саартал, а таксама ўвязаліся ў вайну са снежнымі эльфамі. Здабыўшы ў ёй перамогу, яны заснавалі Віндхельм і шэраг іншых селішчаў. Так Скайрым стаў асадай атмаранскага каралеўства, якім кіраваў атмаранскі кароль. Паступова з Атморы ішло жыццё, а яна сама пакрывалася лёдам.

Станаўленне[]

У 1Э 143 намеснік Скайрыма з роду Ісграмора — Харальд — абвясціў незалежнасць ад Атморы. Так Скайрым разарваў усе сувязі з метраполіяй, што страціла які-небудзь уплыў. Скайрымам сталі кіраваць вярхоўныя каралі — нашчадкі Ісграмора, абіраныя Радай ярлаў.

Спіс вядомых прадстаўнікоў роду[]

Исграмор
Ісграмор — першапачынальнік дынастыі

Першапачынальнік — Ісграмор.

Заснавальнік — Харальд.

Уладнікі

  • Харальд (1Э 143–1Э 221) — 13-ы ўладнік у родзе Ісграмора і першы вярхоўны кароль Скайрыма;
  • Хьялмер (1Э 221–1Э 222);
  • Врэйдж Адораны (1Э 222–1Э 2?);
  • Геллір (1Э 2?–1Э ?);
  • Боргас (1Э ?–1Э 369) — пяты вярхоўны кароль Скайрыма і апошні ў дынастыі Ісграмора.

Іншыя

  • Інгол — старэйшы сын Ісграмора, загінулы ў бітве з марскімі зданямі на шляху ў Скайрым;
  • Ілгар — малодшы сын Ісграмора;
  • Альмгерд — незаконнанароджаны сын караля Харальда, які загінуў у Морраўіндё;
  • Ханс (?) — імаверны чалец дынастыі, які не атрымаў трон па волі Рады;
  • Анска (?) — норд-чараўнік Чацвёртай эры.

Заход[]

У 1Э 369 вярхоўны кароль Боргас далучыўся да Алессыянскай імперыі у вайне з басмерамі, дзе быў забіты ў час Дзікага Палявання. Рада не пасадзіла на трон выяўнага спадчынніка ярла Ханса Вінтэрхолдскага. Гэта прывяло да пачатку Войны Атрымання пасада ў спадчыну, а таксама да канца магутнай Першай імперыі нордаў і венцаноснай дынастыі.

Нататкі[]

  • Дынастыя Ісграмора дала нордам усё — незалежнасць, веліч, магутнасць, землі за межамі Скайрыма. Сапраўды кіраванне дынастыі было лепшым часам для нордаў. З яе знікненнем яны паступова ўсё гэта страцілі.
  • Анска у The Elder Scrolls V: Skyrim хоча знайсці у старажытных руінах скрутак, які пацвярджае яе сваяцтва з Ісграморам, але яна не расшыфруе скрутак для героя, сказаўшы, што пераклад зойме больш часу, чым яна меркавала.

Магільні прадстаўнікоў дынастыі[]

  • Магільня Ісграмора;
  • Курган Інгола;
  • Карваньюнд;
  • Склеп Тукешапал.

Артэфакты дынастыі[]