The Elder Scrolls Wiki
M-LM-R
Загартоўка ў крыві
ID: FreeformMarkarthN
Гро-Багол хочет получить сердце даэдра
Агляд
Квэстадавец Мантач гро-Багол
Лакацыя Маркарт, Падкаменная крэпасць
Узнагарода выпадковая ўзроўневая браня
Тып Іншы квэст
  • Асноўны артыкул: Квэсты (Skyrim)

Загартоўка ў крыві (арыг. Coated in Blood) — квэст у гульні The Elder Scrolls V: Skyrim.

Апісанне[]

Каб атрымаць квэст, трэба спытаць каваля Падкаменнай крэпасці Маркарта Мантача гро-Багола, якую браню ён парэкамендуе набыць. З гутаркі высветліцца, што ярл Маркарта загадаў вырабіць адменную зброю, загартаваўшы яго ў крыві даэдра. Усё, што патрэбна кавалю — адно сэрца даэдра. Ён прапануе герою ўгоду: сэрца даэдра ў памен на браню. Для завяршэння квэста трэба прынесці кавалю шуканае.

Узнагарода[]

  • Выпадковая ўзроўневая браня.

Нататкі[]

  • Калі герой не орк, і не родзіч-па-крыві, каваль можа паведаміць у оркскія крэпасці, што героя варта лічыць родзічам-па-крыві.
  • Сэрца даэдра можна атрымаць падчас некалькіх квэстаў, прыкладам «Чорная зорка» ці «Аскепкі былой славы». Ці набыць у некаторых гандляроў, прыкладам, у Энтыра ў Калегіі Вінтэрхолда.
  • Пасля выканання квэста персанаж робіцца даступны для шлюба.

Стадыі квэста[]

Каб перайсці да пэўнага этапу выканання квэста, увядзіце ў кансолі:

setstage FreeformMarkarthN stage

дзе параметр stage — лік, этап квэста (усе этапы пералічаныя ніжэй).

Загартоўка ў крыві (ID: FreeformMarkarthN)
Этап Запіс у дзенніку
10 (Заданне абноўлена): Прынесці Мантачу гро-Баголу сэрца даэдра.
Стадыя, пазначаная зяленым, адпавядае паспяховага завяршэння квэста, а чырвоным — яго правалу.

Наступныя стадыі былі апушчаны, так як не маюць апісання і значэння: 20, 200.