FANDOM


LetterIcon Запіска Дрэна
ID: BK_DRENBLACKMAIL
Свиток (Morrowind) 02
Вага: 0.2 Цана: 100 Gold Skyrim
Запіска Дрэна (арыг. Dren's Note) — запіска у гульні The Elder Scrolls III: Morrowind.

МесцазнаходжаннеEdit

Запіска Дрэна знаходзіцца на яго плантацыі, у асабістых пакоях на віле, у куфэрку роўня 75 з зараджанай пасткай. 

Тэкст Edit

Рэйнэс і Навіў

Вы дакладна служылі мне ўсе гэтыя гады. Мой брат спрабуе спыніць нашай справе. У апошні час мы губляем каля паловы ўсіх грузаў. Герцаг, можа, мне і брат, але калі ён працягне ўмешвацца ў мае справы, баюся яго давядзецца забіць. Наступным па лініі ўспадкоўвання іду я. Мяркую, мне атрымаецца прыйсці да ўлады раней, чым Рэдаранцы паспеюць выставіць кандыдата. Я кажу вам усё гэта, каб вы ўсвядомілі магчымую рызыку. Калі вы адмовіцеся, я павінен буду ўзяць з вас слова, што вы нікому не скажаце пра нашу справу. Калі вы застаняцеся са мной, я ўзнагароджу вас.

Д

Нататкі Edit

  • Дадзеная запіска з'яўляецца кампраматам і найлепшай прыладай дыпламатычнага ціску на Орваса Дрэна. Хоць у канцы заміж подпісу стаіць толькі літара, Орвас Дрэн адзіны, ў каго брат — Герцаг, на чый пост Рэдаранцы маглі б высунуць кандыдата.
  • У святле вышэйпададзенага адкрываецца новы пагляд на загад на забойства Енітаў ад Мораг Тонг. Ці браты адмовіліся ісці на велізарную рызыку забойства Герцага, і Дрэн вырашыў ад іх пазбыцца (бо словам гонару тут выяўна не адкараскацца), ці Герцаг сам пазнаў пра захмарныя амбіцыі свайго брата і нанёс папераджальны ўдар.
  • У такім разе Герцаг даведаўся пра пагрозу ад Ільмені, а яна, у сваю чаргу, ад Які хавае-Нагу. Тады ўзнікае пытанне: а хто ж, уласна кажучы, гэты раб? Ці не агент ён "Дзвюх Лямпаў"? Ці Льмені Дрэн нешта падазравала? Зрэшты, яе ўвага да фермы дзядзькі цалкам вытлумачальная.
  • Таксама можна зрабіць выснову, што спадчына ў Морраўінде перадаецца старэйшаму ў родзе, а не старэйшаму дзіцяці, бо інакш, пасля смерці Ведама Дрэна, на Ўвардэнфэлле з'явілася б Герцагіня Ільмені Дрэн, чыя палітыка кардынальна б адрознівалася ад палітыкі дзядзькі.

Цікавыя факты Edit

Community content is available under CC-BY-SA unless otherwise noted.